Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЁВА 34:31 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

31 Трэба казаць да Бога: “Я нясу [пакараньне], ня буду больш грашыць.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

31 Богу трэба гаварыць: «я пацярпеў, больш ня буду грашыць.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

31 Калі хто кажа Богу: “Я змушаны быў учыняць, не буду больш грашыць.

Глядзіце раздзел Копія




ЁВА 34:31
14 Крыжаваныя спасылкі  

Гнеў ГОСПАДА я буду насіць, бо я зграшыў супраць Яго, аж пакуль Ён не разгледзіць справу маю і не правядзе суд мой. Ён вывядзе мяне на сьвятло, я ўбачу праведнасьць Ягоную.


І ён паглядзіць на людзей і скажа: “Я грашыў і чыніў няправасьць, і не аднагароджана мне.


Дзеля таго я выракаюся [словаў] маіх, і каюся ў пыле і попеле».


Таму Я выйшаў супраць іх і ўвёў іх у зямлю ворагаў іхніх, каб упакорылася неабразанае сэрца іхняе, і каб яны панесьлі кару за беззаконьні свае.


каб не валадарыў чалавек нягодны і ня быў ён пасткай для народу.


Чаго я ня бачу, Ты навучы мяне. Калі я зрабіў злачынства, болей гэтага рабіць ня буду”.


І сказаў Білеам анёлу ГОСПАДА: «Саграшыў я, бо ня ведаў, што ты стаіш супраць мяне на шляху; а цяпер, калі гэта кепска ў вачах тваіх, я вярнуся назад».


Той, хто хавае свае правіны, ня будзе мець посьпеху, а хто прызнаецца і пакідае іх, дазнае міласэрнасьці.


Я зважаў і слухаў. Ніхто не прамаўляе [праўдзіва], няма нікога, хто каецца з прычыны ліхоты сваёй, кажучы: “Што ж я нарабіў?” Кожны бяжыць у бегу сваім, як конь, які нясецца ў бітве.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы