Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЁВА 12:25 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

25 Яны ходзяць навобмацак у цемры, і сьвятла ня маюць, і хістаюцца яны, як п’яныя.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

25 вобмацкам ходзяць яны ў цемры без сьвятла і хістаюцца, як п'яныя.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

25 Яны будуць хадзіць навобмацак, быццам у цемры, а не ў святле, і ўчыніць Ён, каб яны блукалі, як п’яныя.

Глядзіце раздзел Копія




ЁВА 12:25
10 Крыжаваныя спасылкі  

Удзень падаюць у цемру, і быццам уначы, навобмацак ідуць апоўдні.


бадзяюцца і хістаюцца, як п’яныя, і ўся мудрасьць іхняя марная.


Хістаючыся, хістаецца зямля, як п’яны, і гойдаецца, як калыска, цяжарам для яе стаўся грэх ейны; яна ўпадзе і ня ўстане.


ГОСПАД даў яму дух ап’яненьня, каб Эгіпет блукаў у-ва ўсіх справах сваіх, як блукае п’яніца ў ванітах сваіх.


А хто ненавідзіць брата свайго, той ёсьць у цемры, і ў цемры ходзіць, і ня ведае, куды ідзе, таму што цемра засьляпіла вочы яму.


І вось цяпер рука Госпада над табою, і будзеш ты сьляпы, ня бачачы сонца да часу». І адразу зыйшлі на яго змрок і цемра, і ён, блукаючыся, шукаў, хто б яго вёў за руку.


Як сьляпыя, мацаем сьцены, і як без вачэй, навобмацак ходзім, спатыкаемся апоўдні, быццам у поцемках, поўныя сілаў, а быццам мёртвыя.


Апоўдні будзеш хадзіць навобмацак, як сьляпы навобмацак ходзіць у поцемках, і на ўсіх шляхах тваіх ня бу­дзеш мець посьпеху. І будзеш ты крыўджаны і рабаваны ўсе дні, і [ніхто] ня будзе ратаваць цябе.


А людзей, якія былі пры ўваходзе ў дом, ад найменшага да найбольшага, пакаралі сьлепатою, і яны змучыліся, шукаючы выхаду.


Пацямнее сьвятло ў намёце ягоным, і сьветач, які ў ім, патухне.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы