Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




4 ЦАРСТВАЎ 8:14 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

14 І пайшоў ён ад Элісэя, і прыйшоў да гаспадара свайго. А той сказаў яму: «Што сказаў табе Элісэй?» І ён сказаў: «Ён сказаў мне, што ачуняеш».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

14 І пайшоў ён ад Елісея, і прыйшоў да гаспадара свайго. І сказаў яму гэты: што казаў табе Елісей? І сказаў: ён казаў мне, што ты паправішся.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

14 Калі пайшоў ён ад Элісея, прыйшоў да гаспадара свайго. Той спытаўся ў яго: «Што сказаў табе Элісей?» І ён адказаў: «Ён сказаў мне, што ачуняеш».

Глядзіце раздзел Копія




4 ЦАРСТВАЎ 8:14
4 Крыжаваныя спасылкі  

І ён пайшоў, і стаў перад гаспадаром сваім. І сказаў яму Элісэй: «Адкуль ты [прыйшоў], Гехазі?» Ён сказаў: «Слуга твой не хадзіў нікуды».


І Элісэй сказаў яму: «Ідзі і скажы яму: “Ачуняеш”. Але ГОСПАД паказаў мне, што ён сьмерцю памрэ».


І сталася на наступны дзень, [Хазаэль] узяў посьцілку, і намачыў у вадзе, і палажыў на твар ягоны, і ён памёр. І Хазаэль стаў валадаром замест яго.


І з таго часу ён шукаў нагоды, каб выдаць Яго.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы