Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




4 ЦАРСТВАЎ 5:17 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

17 І сказаў Нааман: «Калі не, няхай слузе твайму да­дуць зямлі, колькі пара мулаў можа несьці, бо слуга твой ужо ня будзе складаць цэласпаленьні і ахвяры крывавыя іншым багам, але толькі ГОСПАДУ!

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

17 І сказаў Нэеман: калі ўжо ня так, дык хай рабу твайму дадуць зямлі, колькі панясуць два мулы, бо ня будзе больш раб твой прыносіць цэласпаленьні і ахвяры іншым багам, апрача Госпада;

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

17 І сказаў Нааман: «Як пажадаеш. Але, прашу, хай мне, паслугачу твайму, дадуць столькі зямлі, колькі пара мулаў везці зможа; бо паслугач твой ужо не будзе складаць ахвяры цэласпалення, ані крывавай ахвяры іншым багам, але толькі Госпаду!

Глядзіце раздзел Копія




4 ЦАРСТВАЎ 5:17
7 Крыжаваныя спасылкі  

Ці ня лепшыя Абана і Фарпар, рэкі Дамаску, за ўсе рэкі Ізраіля? Ці ж ня мог я памыцца ў іх і быць ачышчаным?» І павярнуўся, і пайшоў у гневе.


Адно толькі няхай прабачыць ГОСПАД слузе твайму: калі гаспадар мой уваходзіць у дом Рымона, каб пакланіцца там, ён абапіраецца на руку маю, і тады я мушу пакланіцца ў доме Рымона. Калі я буду пакланяцца ў доме Рымона, няхай даруе ГОСПАД слузе твайму гэта».


Ахвярнік з зямлі зрабі для Мяне, і ахвяруй на ім цэласпаленьні твае і мірныя ахвяры твае, і авечак тваіх, і валоў тваіх. На кожнае месца, дзе Я ўзгадаю імя Маё, Я прыйду да цябе і дабраслаўлю цябе.


каб адчыніць вочы іхнія, зьвярнуць ад цемры да сьвятла і ад улады шатана да Бога, каб праз веру ў Мяне атрымалі адпушчэньне грахоў і жэрабя сярод асьвечаных”.


А таго, хто слабы ў веры, прыймайце не на [тое, каб] спрачацца пра погляды.


Бо яны самі расказваюць пра нас, які ўваход маем мы да вас, і як вы зьвярнуліся да Бога ад ідалаў, каб служыць Богу жывому і праўдзіваму


Бо досыць ужо, што мы ў мінулы час жыцьця выконвалі волю паганаў, ходзячы ў бессаромнасьці, пажаданьнях, абпіваньні віном, гулянках, банкетаваньнях і агідным ідалапаклонстве.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы