Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




4 ЦАРСТВАЎ 4:41 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

41 І сказаў [Элісэй]: «Прынясіце мукі». І насыпаў ён [яе] ў кацёл, і сказаў: «Наліце людзям». І елі, і ў катле не было нічога ліхога.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

41 І сказаў ён: падайце мукі. І ўсыпаў яе ў кацёл і сказаў Гіезію: налівай людзям, хай ядуць. І ня стала нічога шкоднага ў катле.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

41 І ён сказаў: «Прынясіце мукі». І насыпаў ён яе ў кацёл, і сказаў: «Налі людзям, і хай ядуць». І ўжо ў катле не было нічога атрутнага.

Глядзіце раздзел Копія




4 ЦАРСТВАЎ 4:41
7 Крыжаваныя спасылкі  

І ён пайшоў да крыніцы вады, і ўкінуў туды соль, і сказаў: «Гэта кажа ГОСПАД: “Я аздаравіў ваду гэтую, і ня будзе тут больш ані сьмерці, ані бясплоднасьці”».


І Элісэй паслаў да яго пасланца, кажучы: «Ідзі і памыйся сем разоў у Ярдане, і цела тваё станецца [здаровым], і ты будзеш ачышчаны [ад праказы]».


І сказаў чалавек Божы: «Дзе яна ўвалілася?» І той паказаў яму месца. І адсек ён [кавалак] дрэва, і ўкінуў туды, і выплыла сякера.


I клікаў [Майсей] да ГОСПАДА, і паказаў яму ГОСПАД дрэва, і ён кінуў яго ў ваду, і стала салодкая вада. Там Ён даў яму пастановы і суд, і там выспрабаваў яго,


Сказаўшы гэта, Ён плюнуў на зямлю, зрабіў са сьліны балота і памазаў балотам вочы сьляпому,


А ён, абтросшы зьвера ў агонь, не дазнаў аніякага ліха.


Бо тое, што дурное ў Бога, мудрэйшае за людзей, і тое, што слабое ў Бога, дужэйшае за людзей.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы