Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




4 ЦАРСТВАЎ 13:8 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

8 А іншыя дзеяньні Егаахаза і ўсё, што ён зрабіў, і муж­насьць ягоная запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Ізраіля.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

8 Астатняе пра Ёахаза і пра ўсё, што ён зрабіў, і пра мужныя подзьвігі ягоныя, напісана ў летапісе цароў Ізраільскіх.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

8 А іншыя дзеянні Ёахаза і ўсё, што ён зрабіў, ды і мужнасць яго — ці гэта не запісана ў Кнізе аналаў цароў Ізраэля?

Глядзіце раздзел Копія




4 ЦАРСТВАЎ 13:8
8 Крыжаваныя спасылкі  

І супачыў Рэхабаам з бацькамі сваімі, і быў пахаваны з бацькамі сваімі ў гора­дзе Давіда. А імя маці ягонай — Наама Аманянка. А пасьля яго валадаром стаў Абіям, сын ягоны.


Іншыя дзеяньні Рэхабаама і ўсё, што ён рабіў, заспісана ў Кнізе летапісаў валадароў Юды.


Калі быў ён ужо стары, жонкі ягоныя прывабілі сэрца ягонае да багоў чужых, і сэрца ягонае не было аддадзенае ГОСПАДУ, Богу ягонаму, як сэрца Давіда, бацькі ягонага.


І засталося ў Егаахаза з войска толькі пяцьдзясят коньнікаў, дзесяць калясьніцаў і дзесяць тысячаў пяхотнікаў, бо выбіў іх валадар Сірыі і зрабіў іх як пыл на патаптаньне.


І супачыў Егаахаз з бацькамі сваімі, і пахавалі яго ў Самарыі. І стаў валадаром Егааш, сын ягоны, пасьля яго.


Іншыя дзеяньні Ахазіі, якія ён зрабіў, запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Ізраіля.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы