4 ЦАРСТВАЎ 10:23 - Біблія (пераклад А.Бокуна)23 І ўвайшлі Егу і Ёнадаў, сын Рэхава, у дом Баала, і Егу сказаў служыцелям Баала: «Перашукайце і перагледзьце, ці няма тут часам з вамі служыцеля ГОСПАДА, але каб былі толькі служыцелі Баала». Глядзіце раздзелБіблія (пераклад В. Сёмухі)23 І ўвайшоў Іуй з Ёнадавам, сынам Рыхававым, у дом Ваалаў, і сказаў служкам Ваала: разьведайце і разгледзьце, ці няма сярод вас каго з службітоў Гасподніх, бо тут павінны быць толькі адны службіты Ваала. Глядзіце раздзелКнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)23 Тады Егу і Ёнадаб, сын Рэхаба, увайшлі ў святыню Баала, і Егу сказаў служыцелям Баала: «Перашукайце і перагледзьце, ці няма тут часам з вамі служыцеля Госпада, але каб былі толькі служыцелі Баала». Глядзіце раздзел |