Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




3 ЦАРСТВАЎ 6:19 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

19 І Давір быў зроблены ў сярэдзіне Дому, каб там паставіць Каўчэг Запавету ГОСПАДА.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

19 А Сьвятое Сьвятых усярэдзіне храма ён падрыхтаваў на тое, каб паставіць там каўчэг запавета Гасподняга.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

19 А Дабір ён зрабіў у сярэдзіне дома, ва ўнутранай частцы яго, каб там паставіць каўчэг запавету Госпада.

Глядзіце раздзел Копія




3 ЦАРСТВАЎ 6:19
10 Крыжаваныя спасылкі  

А з задняга боку Дому паставіў сьцену з дошак кедровых у дваццаць локцяў вышыні ад падлогі, каб аддзяліць Давір, Сьвятое Сьвятых.


І былі [сьцены] кедровыя ўнутры ўпрыгожаныя рэзьбленымі пладамі і кветкамі. Усё было з кедру, і камяня не было відаць [на сьценах].


Давір меў дваццаць локцяў даўжыні, і дваццаць локцяў шырыні, і дваццаць локцяў вышыні. І [Салямон] ашаляваў яго чыстым золатам, і [пабудаваў] ахвярнік кедровы.


і зрабіў прыбудову ўздоўж сьценаў Дому, вакол Дому Сьвятога і Сьвятога Сьвятых, і бакавыя пакоі кругом.


і сьвечнікі, і лямпы для запальваньня іх паводле пастановы перад Давірам — са шчырага золата;


І прынесьлі сьвятары Каўчэг Запавету ГОСПАДА на месца ягонае, у Давір Дому, у Сьвятое Сьвятых, пад крылы херувімаў.


Пачуй голас маленьня майго, калі я галашу да Цябе, калі ўзьнімаю рукі мае да давіру сьвятыні Тваёй.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы