Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




3 ЦАРСТВАЎ 5:9 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

9 Слугі мае занясуць іх з Лібану да мора, а я паскладаю іх у плыты і [завязу] морам у месца, якое ты мне вызначыш. Там я складу іх, а ты забярэш іх. І ты выканай жаданьне маё, даючы хлеб дому майму».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

9 рабы мае зьвязуць іх зь Лівана да мора, і я плытамі дастаўлю іх морам да месца, якое ты назначыш мне, і там складу іх, і ты возьмеш; але і ты выканай маё жаданьне, каб дастаўляць хлеб майму дому.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

9 Паслугачы мае даставяць іх з Лібана да мора, і я злучу іх у плыты, і дастаўлю морам у месца, якое ты мне вызначыш, і там размяшчу я іх, і ты забярэш іх; і ты дасі мне ўсё неабходнае, каб меў хлеб дом мой».

Глядзіце раздзел Копія




3 ЦАРСТВАЎ 5:9
14 Крыжаваныя спасылкі  

вось, Я зраблю паводле словаў тваіх. Вось, Я даю табе сэрца мудрае і разважлівае, так што такога, як ты, не было перад табою і ня будзе пасьля цябе.


Юда і Ізраіль былі шматлікія, як пясок марскі. Яны ўдосталь елі і пілі, і цешыліся.


І Хірам даваў Салямону дрэвы кедровыя і кіпарысавыя паводле жаданьня ягонага.


І паслаў Хірам Салямону, кажучы: «Я пачуў тое, што ты мне пасылаў, і я выканаю кожнае жаданьне тваё адносна дрэваў кедровых і кіпарысавых.


І паслаў Хірам на караблі тыя слугаў сваіх, маракоў, абазнаных у моры, разам са слугамі Салямона.


І сабраў валадар срэбра і золата ў Ерусаліме, як камянёў, а кедраў так шмат, як сікамораў, якія ў Шэфэлі.


І мы будзем сячы дрэвы з Лібану, паводле ўсіх патрэбаў тваіх, і прыгонім іх табе плытамі па моры ў Яфу, і ты завязеш іх у Ерусалім».


І перавышаў валадар Салямон усіх валадароў зямлі багацьцем і мудрасьцю.


І далі яны срэбра мулярам і цесьлярам, і ежу, і пітво, і алей для Сідонцаў і Тырыянаў, каб прывезьлі дрэвы кедровыя з Лібану да мора Яфскага з дазволу Кіра, валадара Пэрсаў.


Але дух ёсьць у чалавеку і дыханьне Усемагутнага дае яму разуменьне.


Сказаў я ў сэрцы маім, кажучы: “Вось, я ўзьвялічыўся і прыдбаў мудрасьці больш за ўсіх, што былі раней за мяне ў Ерусаліме; і сэрца маё ўбачыла шмат мудрасьці і веданьня”.


Юда і зямля Ізраіля вялі гандаль з табою, давалі за тавары твае пшаніцу з Мініту, слодычы, мёд, алей і бальзам.


А быў Ірад дужа зазлаваны на Тырыянаў і Сідонцаў. Яны ж аднадушна прыйшлі да яго і, пераканаўшы Бласта, падкаморага валадарскага, прасілі міру, бо іхняя краіна жывілася ад валадарскае.


Дазволь мне, калі ласка, перайсьці і ўбачыць тую добрую зямлю за Ярданам, тыя добрыя горы і Лібан”.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы