3 ЦАРСТВАЎ 22:32 - Біблія (пераклад А.Бокуна)32 І сталася, калі возьнікі калясьніцаў убачылі Язафата, яны сказалі, што ён — валадар Ізраіля, і зьвярнуліся супраць яго, каб з ім ваяваць, і Язафат закрычаў. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад В. Сёмухі)32 Начальнікі калясьніц, убачыўшы Ёсафата, падумалі: мусіць, гэта цар Ізраільскі, і павярнулі на яго, каб біцца зь ім. І закрычаў Ёсафат. Глядзіце раздзелКнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)32 Дык калі кіраўнікі калясніц убачылі Язафата, то вырашылі, што ён — цар Ізраэля, і, напаўшы на яго, змагаліся супраць яго. І Язафат закрычаў; Глядзіце раздзел |