Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




3 ЦАРСТВАЎ 16:21 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

21 Тады народ Ізраіля падзя­ліўся на дзьве часткі: палова народу стаяла за Тыўні, сына Гіната, каб яго паставіць валадаром, а палова — за Омры.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

21 Дачуўшыся пра гэта, Вааса перастаў будаваць Раму і вярнуўся ў Тырцу.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

21 Тады народ ізраэльскі падзяліўся на дзве часткі: палова народа стаяла за Тэбні, сына Гінэта, каб яго паставіць царом, і другая палова — за Амры.

Глядзіце раздзел Копія




3 ЦАРСТВАЎ 16:21
12 Крыжаваныя спасылкі  

А Ісус, ведаючы думкі іхнія, сказаў ім: «Усякае валадарства, якое разьдзялілася само ў сабе, апусьцее; і ўсякі горад ці дом, які разьдзяліўся сам у сабе, ня будзе стаяць.


І падымуцца Эгіпцяне супраць Эгіпцянаў; і будзе ваяваць кожны супраць брата свайго, і кожны супраць бліжняга свайго, горад супраць гораду, валадарства супраць валадарства.


Дзеля правінаў зямлі шмат у ёй начальнікаў, а праз чалавека, які ведае і разважае, яна даўгавечная.


Ахаў, сын Омры, стаў валадаром Ізраіля ў трыццаць восьмым годзе Асы, валадара Юды, і валадарыў Ахаў, сын Омры, над Ізраілем у Самарыі дваццаць два гады.


У дваццаць шостым годзе Асы, валадара Юды, Эла, сын Баашы, стаў валадаром над Ізраілем у Тырцы на два [гады].


І Бааша забіў яго ў трэцім годзе Асы, валадара Юды, і сам стаў валадаром замест яго.


У другім годзе Асы, валадара Юды, пачаў валадарыць над Ізраілем Надаў, сын Ерабаама, і валадарыў ён над Ізраілем два [гады].


Іншыя дзеяньні Зімры, і змова ягоная, якую ён учыніў, запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Ізраіля.


І быў мацнейшы народ, які [стаяў] за Омры, чым той, што [стаяў] за Тыўні, сына Гіната. І Тыўні памёр, а валадарыў Омры.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы