Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




3 ЦАРСТВАЎ 16:11 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

11 І калі ён стаў валадаром, і сеў на пасадзе ягоным, ён выбіў увесь дом Баашы, і не пакінуў з яго анікога, хто мочыцца на сьцяну, ані сваякоў, ані сяброў ягоных.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

11 Аса рабіў заўгоднае перад вачыма Госпада, як Давід, бацька ягоны.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

11 І калі ён стаў царом, і сеў на яго пасад, то забіў увесь дом Баасы, і не пакінуў з яго анікога мужчынскага роду, ані сваякоў, ані сяброў яго.

Глядзіце раздзел Копія




3 ЦАРСТВАЎ 16:11
10 Крыжаваныя спасылкі  

дзеля гэтага, вось, Я навяду на дом Ерабаама ліха, і выб’ю з [роду] Ерабаама ўсіх, хто мочыцца на сьцяну, ад нявольніка да вольнага ў Ізраілі, і вымяту рэшткі дому Ерабаама, як вымятаецца сьмецьце, аж да канца.


І калі ён пачаў валадарыць, выбіў ён увесь дом Ерабаама, і не пакінуў ніводнай душы з [роду] Ерабаама, пакуль ня вынішчыў яго паводле слова ГОСПАДА, як прамовіў Ён праз слугу свайго Ахію з Шыло,


Зімры напаў на яго, і ўдарыў яго, і забіў яго ў дваццаць сёмым годзе Асы, валадара Юды, і стаў валадаром замест яго.


вось, Я вымету рэшткі Баашы і рэшткі дому ягонага і зраблю з домам ягоным тое, што зрабіў з домам Ерабаама, сына Навата.


І зраблю з домам тваім, як зрабіў з домам Ерабаама, сына Навата, і з домам Баашы, сына Ахіі, бо ты рабіў усё, каб гня­віць Мяне, і ўводзіў у грэх Ізраіля”.


І Я зраблю з домам Ахава так, як [зрабіў] з домам Ерабаама, сына Навата, і з домам Баашы, сына Ахіі.


Насеньне ягонае няхай будзе зьнішчана; у пакаленьні наступным няхай будзе выкрэсьленае імя ягонае!


І сказаў Адоні-Бэзэк: «Сем­дзясят валадароў з адрэзанымі вялікімі пальцамі на руках і нагах зьбіралі крошкі пад сталом маім. І як я рабіў, так і мне Бог адплаціў». І завялі яго ў Ерусалім, і там ён памёр.


Няхай гэта зробіць Бог з ворагамі Давіда і тое дадасьць, калі я да раніцы пакіну з усяго, што яму [належыць], [хоць аднаго], хто мочыцца на сьцяну».


Бо іначай, як жывы ГОСПАД, Бог Ізраіля, Які стрымаў мяне, каб я не зрабіў табе зла, калі б ты ня выйшла пасьпешліва на спатканьне мне, не засталося б у Наваля да сьвітаньня нікога з тых, хто мочыцца на сьцяну».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы