Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




3 ЦАРСТВАЎ 16:10 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

10 Зімры напаў на яго, і ўдарыў яго, і забіў яго ў дваццаць сёмым годзе Асы, валадара Юды, і стаў валадаром замест яго.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

10 і сорак адзін год валадарыў у Ерусаліме; імя маці ягонай Ана, дачка Авэсалома.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

10 такім чынам, Замбры, напаўшы, ударыў і забіў яго на дваццаць сёмы год Асы, цара Юды, і стаў царом замест яго.

Глядзіце раздзел Копія




3 ЦАРСТВАЎ 16:10
6 Крыжаваныя спасылкі  

І зрабіў супраць яго змову Бааша, сын Ахіі, з дому Ісахара, і напаў на яго ў Гіббэтоне, які быў [горадам] Філістынцаў, калі Надаў і ўвесь Ізраіль аблягалі Гіббэтон.


І калі ён стаў валадаром, і сеў на пасадзе ягоным, ён выбіў увесь дом Баашы, і не пакінуў з яго анікога, хто мочыцца на сьцяну, ані сваякоў, ані сяброў ягоных.


У дваццаць сёмым годзе Асы, валадара Юды, заваладарыў Зімры на сем дзён у Тырцы, а народ [Ізраіля] разлажыўся табарам каля Гіббэтону, гораду Філістынцаў.


І слуга ягоны Зімры, начальнік над паловаю калясьніцаў, змовіўся супраць яго. І калі Эла быў напіўся ў доме Арцы, загадчыка дому ў Тырцы,


І Шальлюм, сын Ябэша, змовіўся супраць яго, і напаў на яго ў Іблеаме, і забіў, і заваладарыў на месцы ягоным.


І калі Егу ўваходзіў праз браму, яна сказала: «Ці з мірам ты, Зімры, які забіў гаспадара свайго?»


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы