Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




3 ЦАРСТВАЎ 1:2 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

2 І сказалі яму слугі ягоныя: «Няхай пашукаюць гаспадару нашаму, валадару, маладую дзяўчыну. Яна будзе служыць перад абліччам валадара, і апекавацца ім, і будзе спаць на ўлоньні ягоным, і грэць гаспадара нашага, валадара».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

2 І сказалі яму слугі ягоныя: няхай пашукаюць гаспадару нашаму цару маладую дзяўчыну, каб яна стаяла перад царом і хадзіла за ім і ляжала зь ім, - і будзе цёпла гаспадару нашаму цару.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

2 І сказалі паслугачы яго: «Трэба знайсці гаспадару нашаму, цару, маладую дзяўчыну, і хай яна стане перад царом, і клапоціцца аб ім, і хай спіць на яго грудзях, і грэе гаспадара нашага, цара».

Глядзіце раздзел Копія




3 ЦАРСТВАЎ 1:2
11 Крыжаваныя спасылкі  

І сказала Сарай Абраму: «Крыўда мая праз цябе! Я дала табе нявольніцу маю на ўлоньне тваё, і яна ўбачыла, што зачала, і стала пагарджаць мною ў вачах сваіх. Няхай ГОСПАД судзіць паміж мной і табой».


А бедны ня меў нічога, апрача адной малой авечачкі, якую купіў. Ён карміў яе, і яна расла пры ім разам з дзецьмі ягонымі, і ела пасілак ягоны, і піла з кубка ягонага, і спала каля яго, і была яму быццам дачка.


І валадар Давід састарэўся, і меў шмат гадоў, і накрывалі яго коўдрамі, а ён ніяк ня мог сагрэцца.


І шукалі прыгожую маладую дзяўчыну ў-ва ўсіх межах Ізраіля, і знайшлі Абішаг Шунамянку, і прывялі яе да валадара.


Сыны мае! Цяпер ня будзьце нядбайныя, бо вас выбраў ГОСПАД стаяць перад абліччам Ягоным, і быць Яму служыцелямі, і кадзіць Яму».


І сказалі валадару юнакі, якія служылі яму: «Няхай пашукаюць валадару дзяўчын паненак, прыгожых выглядам.


Таксама, калі ляжаць двое, будзе цёпла ім; а як адзін можа сагрэцца?


Ня верце бліжняму, не спадзявайцеся на сябра; ад той, якая ляжыць на ўлоньні тваім, захоўвай дзьверы вуснаў тваіх.


У гэты час ГОСПАД аддзяліў калена Левія, каб яны насілі Каўчэг Запавету ГОСПАДА і каб стаялі перад абліччам ГОСПАДА і служылі Яму, і дабраслаўлялі ў імя Ягонае па сёньняшні дзень.


Калі будзе намаўляць цябе брат твой, сын маці тваёй, або сын твой, або дачка твая, або жонка ўлоньня твайго, або сябра твой, якога [любіш], як душу сваю, таемна кажучы: “Хадзем і будзем служыць багам чужым”, якіх ані ты ня ведаеш, ані бацькі твае,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы