Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




2 ЦАРСТВАЎ 5:24 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

24 І калі пачуеш гук крокаў на вершалінах дрэваў бальзамовых, сьпяшайся, бо тады вый­дзе ГОСПАД перад абліччам тваім, каб разьбіць табар Філістынскі».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

24 і калі пачуеш шум, як бы калі хто ідзе па вершалінах тутавых дрэў, дык рушай, бо тады пойдзе Гасподзь перад табою, каб пабіць войска Філістымскае.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

24 і калі пачуеш стукат крокаў як бы ідучага па вершалінах дрэў тутавых, тады спяшайся, бо тады выйдзе Госпад перад абліччам тваім, каб разбіць лагер філістынскі».

Глядзіце раздзел Копія




2 ЦАРСТВАЎ 5:24
7 Крыжаваныя спасылкі  

І Давід пытаўся ў ГОСПАДА, і Ён сказаў: «Не вы­ходзь, але абыйдзі іх кругом і выйдзі да іх з боку дрэваў бальзамовых.


Бо ў табары Сірыйскім даў Госпад чуць голас калясьніцаў, коней і войска вялікага, і сказалі яны адзін аднаму: «Вось, валадар Ізраіля наняў супраць нас валадароў Хетаў і валадароў Эгіпецкіх, каб ішлі суп­раць нас».


Калі пачуеш гук крокаў на вершалінах дрэваў, тады выйдзі на бітву, бо выйшаў Бог перад абліччам тваім, каб пабіць табар Філістынскі».


І сказала Дэбора Бараку: «Устань, бо ў гэты дзень ад­дасьць ГОСПАД у рукі твае Сісэру. Сам ГОСПАД пойдзе перад табою». І зыйшоў Барак з гары Табор, і разам з ім дзесяць тысячаў ваяроў.


Калі Гідэон пачуў аповед пра сон і тлумачэньне ягонае, пакланіўся [Богу] і вярнуўся ў табар Ізраіля, і сказаў: «Устаньце! Бо ГОСПАД аддаў у рукі вашыя табар Мадыянцаў».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы