Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




2 ЦАРСТВАЎ 3:34 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

34 Рукі твае не былі зьвязаныя, і ногі твае не былі закутыя ў кайданы, а ты загінуў, як гінуць ад злодзеяў». І ўвесь народ пачаў яшчэ больш плакаць над ім.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

34 рукі твае ня былі зьвязаныя, і ногі твае не ў кайданах, і ты загінуў, як гінуць ад разбойнікаў. І ўвесь народ пачаў яшчэ болей плакаць над ім.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

34 Рукі твае не былі звязаныя, і ногі твае не былі закутыя ў кайданы; але ты загінуў, як звычайна гінуць ад сыноў злачыннасці». І ўвесь народ пачаў яшчэ болей плакаць над ім.

Глядзіце раздзел Копія




2 ЦАРСТВАЎ 3:34
8 Крыжаваныя спасылкі  

І галасілі яны, і плакалі, і посьцілі аж да вечара дзеля Саўла і дзеля Ёнатана, сына ягонага, і дзеля народу ГОСПАДА, і дзеля дому Ізраіля, якія пагінулі ад мяча.


І засьпяваў валадар жалобны сьпеў дзеля Абнэра, і сказаў: «Ці ж сьмерцю нікчэмнага мусіў паміраць Абнэр?


І прыйшоў увесь народ прапанаваць Давіду хлеба, калі быў яшчэ дзень, але прысягнуў Давід, кажучы: «Няхай тое і тое зробіць мне Бог, і яшчэ дадасьць, калі я перад заходам сонца пакаштую хлеба або чаго іншага».


На сьвітаньні ўстае забойца, забівае ён беднага і ўбогага, і ноччу ходзіць як злодзей.


Гэта лямант, і будуць лямантаваць дочкі народаў, і будуць плакаць дзеля Эгіпту, і дзеля ўсяго мноства ягонага будуць лямантаваць, кажа Госпад ГОСПАД».


Як разбойнікі цікуюць на чалавека, так хеўра сьвятароў забівае злачынна на шляху ў Сыхем, бо яны падступнае ўчыняюць.


І схапілі яго Філістынцы, і адразу выкалалі яму вочы, і завялі ў Газу, дзе, прыкуты двума ланцугамі мядзянымі, мусіў ён малоць зерне ў вязьніцы.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы