Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




2 ЦАРСТВАЎ 19:37 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

37 Крыху пяройдзе слуга твой з валадаром за Ярдан. Але навошта валадару аднагародж­ваць мне такою платаю?

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

37 Дазволь рабу твайму вярнуцца, каб памерці ў сваім горадзе, каля магілы бацькі майго і маці маёй. Але вось, раб твой Кімгам няхай пойдзе з гаспадаром маім царом, і рабі зь ім, як табе заўгодна.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

37 Але дазволь паслугачу твайму вярнуцца і памерці ў сваім горадзе, побач з магілай бацькі свайго і маці сваёй. Але вось, паслугач твой, Хамаам: хай пойдзе з табою, гаспадару мой, цар, і ты зрабі яму, што табе здаецца добрым».

Глядзіце раздзел Копія




2 ЦАРСТВАЎ 19:37
15 Крыжаваныя спасылкі  

Але буду я ляжаць з бацькамі сваімі. Вынясі мяне з Эгіпту і пахавай мяне ў магіле іхняй». I той сказаў: «Зраблю паводле слова твайго».


I сказаў Ізраіль Язэпу: «Вось, я паміраю. I Бог будзе з вамі, і верне вас у зямлю бацькоў вашых.


I занесьлі яго сыны ягоныя ў зямлю Ханаан, і пахавалі яго ў пячоры на полі Махпэля, якую купіў Абрагам разам з полем на ўласнасьць на пахаваньне ў Эфрона Хета, насупраць Мамрэ.


Маю сёньня восемдзясят гадоў. Ці я адрозьню, што доб­рае, а што кепскае? Ці бу­дзе смакаваць слузе твайму ежа і пітво? Ці магу я яшчэ слу­хаць голас сьпевакоў і сьпявачак? Навошта слуга твой мае быць цяжарам для гаспадара майго, валадара?


Дазволь слузе твайму вярнуцца, каб памерці ў гора­дзе сваім, побач з магілай бацькі майго і маці маёй. Але вось, слуга твой, Кімгам, няхай пойдзе з гаспадаром маім, валадаром, і ты зрабі яму тое, што добра ў вачах тваіх».


І ўвесь народ пераправіўся праз Ярдан, і валадар перайшоў, і пацалаваў валадар Барзілая, і дабраславіў яго, і ён вярнуўся на месца сваё.


але вярнуўся, і еў хлеб, і піў ваду на месцы, пра якое Я прамовіў да цябе: "Ня еш [там] хлеба і ня пі вады", парэшткі твае ня ўвойдуць у магілу бацькоў тваіх”».


А сынам Барзілая з Гілеаду зьявіш міласэрнасьць, і няхай яны ядуць за сталом тваім, бо яны прыйшлі з дапамогаю, калі я ўцякаў перад Абсаломам, братам тваім.


Азарыя, сын Натана, [быў] над намесьнікамі, Завуд, сын Натана, сьвятар, — сябрам валадара.


і пайшлі яны, і затрымаліся ў Герут-Кімгаме, які блізка Бэтлеему, каб ісьці далей і [перайсьці] ў Эгіпет


Бо я ўжо стаўся ахвяраю, і час майго адыходу прыйшоў.


І вось сёньня я ўзыходжу на дарогу ўсёй зямлі. А вы ведайце ўсім сэрцам сваім і ўсёю душою сваёй, што з усіх словаў добрых, якія прамаўляў да вас ГОСПАД, Бог ваш, ніводнае не было пустое, але ўсё споўнілася.


ведаючы, што хутка пакіну маю будыніну, як і Госпад наш Ісус Хрыстос мне паведаміў.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы