Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




2 ЦАРСТВАЎ 18:7 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

7 І там атрымалі паразу Ізраільцяне перад абліччам слугаў Давіда. І была ў той дзень параза вялікая, і [загінула] дваццаць тысячаў.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

7 І быў разьбіты народ Ізраільскі рабамі Давідавымі; было там пабоішча вялікае ў той дзень, - забітых дваццаць тысяч.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

7 І войска Давіда пабіла там народ Ізраэля; і была ў той дзень вялікая страта ў дваццаць тысяч чалавек.

Глядзіце раздзел Копія




2 ЦАРСТВАЎ 18:7
12 Крыжаваныя спасылкі  

Бойся ГОСПАДА, сыне мой, і валадара, і ня зьвязвайся са змоўшчыкамі,


Можна паручыцца, зло не пазьбегне пакараньня, а насеньне праведных будзе збаўленае.


І забіў Пэках, сын Рэмаліі, у Юдзе сто дваццаць тысячаў за адзін дзень, а ўсе яны — людзі мужныя, бо яны пакінулі ГОС­ПАДА, Бога бацькоў сваіх.


І рабіў Абсалом так з кожным Ізраільцянінам, які прыходзіў на суд да валадара, і здабываў Абсалом сэрцы Ізраільцянаў.


А слугі Давіда забілі трыста шэсьцьдзясят Бэн’ямінцаў і людзей, што былі з Абнэрам.


І закрычаў Абнэр да Ёава, і сказаў: «Ці аж безупынна бу­дзе нішчыць меч твой? Ці ты ня ведаеш, што вынікі бу­дуць горкімі? І калі ты скажаш народу, каб ён вярнуўся з [пагоні] за братамі сваімі?»


І была ў той дзень вельмі цяжкая бітва, і былі пераможаныя Абнэр і людзі Ізраіля слугамі Давіда.


І выйшаў народ [Давіда] ў поле супраць Ізраіля, і пачаўся бой у лесе Эфраіма.


І бой пашырыўся на ўсю зямлю тую, і лес у той дзень выгубіў народу больш, чым меч.


бо Ты даеш выратаваньне валадару, і выбаўляеш Давіда, слугу Твайго, ад мяча злыдня!


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы