2 ЦАРСТВАЎ 18:32 - Біблія (пераклад А.Бокуна)32 І сказаў валадар Кушаніну: «Ці супакойу юнака Абсалома?» І сказаў Кушанін: «Няхай будзе з ворагамі гаспадара майго, валадара, і з усімі, якія зламысна паўсталі супраць цябе, тое самае, што з юнаком гэтым». Глядзіце раздзелБіблія (пераклад В. Сёмухі)32 І сказаў цар Хусію: ці добра хлопцу Авэсалому? І сказаў Хусій: хай будзе з ворагамі гаспадара майго цара і з усімі зламысьнікамі тваімі тое самае, што сталася з хлопцам! Глядзіце раздзелКнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)32 І спытаўся цар у кушыта: «Ці добра з юнаком Абсаломам?» Адказаў яму кушыт: «Хай будзе ворагам гаспадара майго, цара, і ўсім, якія зламысна паўсталі супраць цябе, тое самае, што і юнаку гэтаму». Глядзіце раздзел |
Тады Данііл, якога імя Бэльтэшацар, аслупянеў на адзін момант, і думкі ягоныя ўстрывожылі яго. Адказаў валадар і сказаў: “Бэльтэшацар, сон альбо значэньне ягонае няхай не трывожыць цябе”. Адказаў Бэльтэшацар і сказаў: “Пане мой, пане мой, няхай сон гэты [будзе] тым, якія ненавідзяць цябе, і значэньне ягонае — для ворагаў тваіх.