Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




2 ПЯТРА 2:8 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

8 бо гэты праведнік, жывучы між імі, з дня ў дзень мучыў праведную душу [сваю], бачачы і чуючы справы беззаконныя,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

8 бо гэты праведнік, жывучы сярод іх, кожны дзень мучыўся ў справядлівай душы, бачачы і чуючы справы беззаконныя, -

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

8 бо гэты справядлівы, пражываючы сярод іх, з дня на дзень пакутваў сваёй справядлівай душою ад іх бязбожных учынкаў, каторыя бачыў і аб каторых чуў, –

Глядзіце раздзел Копія




2 ПЯТРА 2:8
12 Крыжаваныя спасылкі  

А жыхары Садому былі ліхімі і вялікімі грэшнікамі перад ГОСПАДАМ.


Струмяні водаў цякуць з вачэй маіх, бо [людзі] не захоўваюць Закон Твой.


Зьядае мяне руплівасьць мая, бо забыліся на словы Твае прыгнятальнікі мае.


Я бачыў адступнікаў і брыдзіўся тымі, якія не захоўвалі слова Твайго.


Як скаламучанае жарало і зьнішчаная крыніца, так праведнік, які падае перад бязбожнікам.


Калі праведнікі перамагаюць — вялікая слава, а калі ўздымаюцца бязбожнікі, чалавек хаваецца.


ГОСПАД сказаў яму: «Прайдзі праз сярэдзіну гораду, праз сярэдзіну Ерусаліму і напішы гэты знак “таў” на чолах мужчынаў, якія ўздыхаюць і бядуюць з прычыны ўсіх тых брыдотаў, якія ў ім робяцца».


Старога, юнака, дзяўчыну, немаўля і жанчыну забівайце, але не дакранайцеся да кожнага мужа, на якім будзе той знак. І пачынайце ад сьвятыні Маёй». І пачалі яны ад тых старшыняў, якія стаялі перад сьвятыняй.


ведаючы тое, што Закон не пастаўлены для праведніка, але для беззаконьнікаў і непакорлівых, бязбожных і грэшнікаў, нячыстых і паганых, бацьказабойцаў і мацізабойцаў, чалавеказабойцаў,


Вераю Абэль прынёс Богу лепшую ахвяру, чым Каін, праз што атрымаў сьведчаньне, што ён — праведны, [бо гэта] засьведчыў Бог пра дары ягоныя; і праз яе ён, памёршы, яшчэ гаворыць.


Вызнавайце адзін аднаму грахі і маліцеся адзін за аднаго, каб быць аздароўленымі. Шмат можа настойлівая просьба праведніка!


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы