Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




2 ЛЕТАПІСАЎ 4:6 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

6 І зрабіў дзесяць мыцельнікаў, і паставіў пяць з правага боку і пяць — з левага, для абмываньня ў іх, бо падрыхтаванае на цэласпаленьне паласкалі ў іх; а мора — для сьвятароў, каб яны абмываліся ў ім.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

6 І зрабіў дзесяць умывальніц, і паставіў пяць з правага боку і пяць зь левага, каб абмываць у іх, - што рыхтавалі да цэласпаленьня, абмывалі ў іх; а мора - сьвятарам, каб яны абмываліся ў ім.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

6 Таксама зрабіў дзесяць купеляў і памясціў пяць на правым баку і пяць на левым баку, каб мыць у іх усё, што мелі складаць на цэласпаленні; прытым святары ў моры мыліся.

Глядзіце раздзел Копія




2 ЛЕТАПІСАЎ 4:6
16 Крыжаваныя спасылкі  

Зрабіў ён таксама дзесяць мыцельнікаў мядзяных, а кожны мыцельнік зьмяшчаў сорак батаў. Кожны мыцельнік меў чатыры локці, і кожны з іх быў на адной з дзесяці падставаў.


І зрабіў Хірам мыцельнікі, шуфлікі і крапільніцы. І скончыў Хірам усе працы, якія меў зрабіць для валадара Салямона ў Доме ГОСПАДА:


І зрабіў мора адліванае, дзесяць локцяў ад берагу яго да берагу яго, усё круглае, у вышыню пяць локцяў; і шнур у трыццаць локцяў атачаў яго наўкола.


калі прарок Натан прыйшоў да яго пасьля таго, як ён увайшоў да Батшэвы.


I Аарона і сыноў ягоных прывядзеш да ўваходу ў Намёт Спатканьня, і абмыеш іх у вадзе,


I прамовіў ГОСПАД да Майсея, кажучы:


І [быў] пакой, уваход у які быў пры філярах брамы. Там мылі ахвяры цэласпаленьня.


а нутро і ногі вымые ён вадой; і сьвятар зложыць гэта ўсё на ахвярніку і спаліць; гэта цэласпаленьне, ахвяра агнявая, мілы пах ГОСПАДУ.


А нутро ахвяры і ногі яе вымые ён вадою, і спаліць сьвятар усё гэта на ахвярніку; гэта цэласпаленьне, ахвяра агнявая, мілы пах ГОСПАДУ.


І гэткімі былі некаторыя, але вы абмытыя, але вы асьвячоныя, але вы апраўданыя ў імя Госпада нашага Ісуса Хрыста і ў Духу Бога нашага.


наколькі больш кроў Хрыста, Які праз Духа вечнага прынёс Сябе беззаганнага Богу, ачысьціць сумленьне вашае ад мёртвых справаў дзеля служэньня Богу Жывому?


Дык трэба было, каб [рэчы, што паводле] прыкладу таго, што ў небе, ачышчаліся гэтымі, а самі [рэчы] нябесныя — лепшымі за гэтыя ахвярамі.


А калі ходзім у сьвятле, як Ён у сьвятле, маем супольнасьць між сабою, і кроў Ісуса Хрыста, Сына Ягонага, ачышчае нас ад усякага грэху.


І я сказаў яму: «Пане, ты ведаеш». І ён сказаў мне: «Гэта тыя, якія прыйшлі з вялікага прыгнёту. І яны памылі вопраткі свае і выбелілі вопраткі свае ў крыві Ягняці.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы