2 ЛЕТАПІСАЎ 36:4 - Біблія (пераклад А.Бокуна)4 І валадар Эгіпту паставіў за валадара над Юдам і Ерусалімам Эліякіма, брата ягонага, і зьмяніў імя ягонае на Егаякім, а Егаахаза, брата ягонага, узяў Нэхо і завёў яго ў Эгіпет. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад В. Сёмухі)4 І паставіў цар Егіпецкі над Юдэяй і Ерусалімам Эліякіма, брата ягонага, і перамяніў імя ягонае на Ёакіма, а Ёахаза, брата ягонага, узяў Нэхаа і завёў яго ў Егіпет. Глядзіце раздзелКнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)4 І паставіў ён замест яго царом Эліякіма, брата яго над Юдэяй і Ерузалімам, і перамяніў імя яго на Ёакіма. Самога ж Ёахаза ўзяў з сабою і павёў у Егіпет. Глядзіце раздзел |