Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




2 ЛЕТАПІСАЎ 34:21 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

21 «Ідзіце, спытайцеся ў ГОС­ПАДА пра мяне і пра тых, што засталіся ў Ізраілі і ў Юдзе, адносна словаў знойдзенай Кнігі гэтай. Бо вялікі гнеў ГОСПАДА, які выліты на нас за тое, што не захоўвалі бацькі нашыя слова ГОСПАДА, каб выконваць усё, што напісана ў Кнізе гэтай».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

21 ідзеце, папрасеце Госпада за мяне і за пазасталых у Ізраіля і за Юду пра словы гэтай знойдзенай кнігі, бо вялікі гнеў Госпада, які загарэўся на нас за тое, што не захоўвалі бацькі нашыя слова Гасподняга, каб дзеяць паводле ўсяго напісанага ў кнізе гэтай.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

21 «Ідзіце і парайцеся з Госпадам, што да мяне і што да рэшты ізраэльцаў і Юдэі ў сувязі са словамі кнігі, якая была знойдзена. Страшнае бо абурэнне Госпада сышло на нас дзеля таго, што бацькі нашы не пільнавалі слоў Госпада, каб спаўняць усё тое, што напісана ў гэтай кнізе».

Глядзіце раздзел Копія




2 ЛЕТАПІСАЎ 34:21
26 Крыжаваныя спасылкі  

«Ідзіце і спытайце ГОСПАДА адносна мяне, і адносна народу, і адносна ўсяго Юды паводле словаў кнігі, якая знойдзена, бо вялікі гнеў ГОСПАДА ўзгарэўся супраць нас, бо ня слухалі бацькі нашыя словаў кнігі гэтай, каб выканаць усё, што ў ёй напісана для нас».


І забіў Пэках, сын Рэмаліі, у Юдзе сто дваццаць тысячаў за адзін дзень, а ўсе яны — людзі мужныя, бо яны пакінулі ГОС­ПАДА, Бога бацькоў сваіх.


І быў гнеў ГОСПАДА на Юдзе і Ерусаліме, і ён аддаў іх на ганьбаваньне, на спусташэньне і на насьмешку, як вы бачыце вачыма вашымі.


І прывёў ГОСПАД на іх начальнікаў войска валадара Асірыі; і яны схапілі Манасу гакамі, і закулі яго ў кайданы мядзяныя, і павялі яго ў Бабілон.


І загадаў валадар Хількіі, і Ахікаму, сыну Шафана, і Абдону, сыну Міхі, і Шафану пісару, і Асаі, слузе валадара, кажучы:


І пайшоў Хількія і тыя, якіх [паслаў] валадар, да Хульды прарочыцы, жонкі Шальлюма, сына Хасры, вартаўніка шатаў, — а яна жыла ў новай частцы Ерусаліму, — і аварылі з ёю пра гэта.


I сказаў Майсей цесьцю свайму: «Бо прыходзіць народ да мяне, каб пытацца ў Бога.


«Парайся, просім, у імя нашае ў ГОСПАДА, бо Навухаданосар, валадар Бабілону, ваюе супраць нас. Можа, ГОСПАД учыніць для нас цуды Свае, і ён адступіць ад нас».


і сказалі Ярэміі прароку: «Няхай прыйдзе перад аблічча тваё просьба нашая! Маліся за нас да ГОСПАДА, Бога твайго, за ўсю рэшту гэтую, бо засталося нас нямнога з вялікае лічбы, як бачаць вочы твае.


А калі нехта нарадзіў сына, і той убачыў усе грахі бацькі свайго, якія ён чыніў, і ўбачыў, і не рабіў так, як ён,


І Я выліў на іх гнеў Мой з прычыны крыві, якую яны вылілі на зямлю, і з прычыны ідалаў іхніх, якімі яны апаганілі яе.


Бо адкрываецца гнеў Божы з неба на ўсякую бязбожнасьць і няправеднасьць людзей, якія праз няправеднасьць праўду стрымліваюць.


бо Закон выклікае гнеў, бо дзе няма закону, няма парушэньня.


І станецца, калі ня бу­дзеш слухаць голас ГОСПАДА, Бога твайго, і захоўваць, і выкон­ваць усе прыказаньні Ягоныя і пастановы Ягоныя, якія я сёньня загадваю табе, тады прыйдуць на цябе ўсе гэтыя праклёны і споўняцца на табе.


Раней у Ізраілі кожны, хто ішоў параіцца ў Бога, так казаў: «Хадземце да відушчага»; бо хто сёньня называецца прарокам, раней называўся відушчым.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы