Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




2 ЛЕТАПІСАЎ 3:1 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

1 І пачаў Салямон буда­ваць Дом ГОСПАДА ў Ерусаліме, на гары Морыя, дзе ГОСПАД зьявіўся Давіду, баць­ку ягонаму, на месцы, якое пад­рыхтаваў Давід, на таку Арнана Евусэя.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

1 І пачаў Саламон будаваць дом Гасподні ў Ерусаліме на гары Морыя, якая ўказана была Давіду, бацьку ягонаму, на месцы, якое падрыхтваў Давід, на гумне Орны Евусэяніна.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

1 І пачаў Саламон будаваць дом Госпаду ў Ерузаліме на гары Морыя, якую паказаў яму Давід, бацька яго, на месцы, якое прыгатаваў Давід, на таку Арнана Евусея.

Глядзіце раздзел Копія




2 ЛЕТАПІСАЎ 3:1
10 Крыжаваныя спасылкі  

I назваў Абрагам імя месца гэтага: «ГОСПАД угледзіць». Дзеля гэтага і цяпер кажуць: «На гары ГОСПАД дасьць угледзець».


I сказаў [Бог]: «Вазьмі сына твайго, адзінага твайго, якога ты любіш, Ісаака; і ідзі ў зямлю Морыя, і там складзі яго ў ахвяру цэласпаленьня на адной гары, пра якую Я скажу табе».


І выцягнуў анёл руку сваю на Ерусалім, каб яго зьнішчыць, але ГОСПАД зьлітаваўся дзеля няшчасьця і сказаў анёлу, што нішчыў народ: «Досыць, цяпер спыні руку тваю!» А быў анёл ГОСПАДА каля току Араўны Евусэя.


І анёл ГОСПАДА сказаў Гаду, і ён сказаў Давіду, каб Давід пайшоў і паставіў ахвярнік ГОСПАДУ на таку Арнана Евусэя.


І сказаў Давід: «Тут [будзе] Дом ГОСПАДА Бога, і тут [будзе] ахвярнік цэласпаленьня для Ізраіля».


Ёханан нарадзіў Азарыю, таго, які быў сьвятаром у сьвятыні, якую пабудаваў Салямон у Ерусаліме.


І пачаў ён будаваць у другі [дзень] другога месяца, у чацьвёртым годзе валадараньня свайго.


Салямон жа пабудаваў Яму дом.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы