Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




2 ЛЕТАПІСАЎ 29:21 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

21 І прывялі сем бычкоў, і сем бараноў, і сем ягнятаў, і сем казлоў у ахвяру за грэх за валадарства і за Сьвятыню і за Юду; і ён сказаў сынам Аарона сьвятара скласьці цэласпаленьне на ахвярніку ГОСПАДА.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

21 І прывялі сем цялят і сем бараноў, і сем ягнят і сем казлоў на ахавяру за грэх царства і за сьвятыню і за Юдэю; і загадаў ён сынам Ааронавым, сьвятарам, узьнесьці цэласпаленьне на ахвярнік Гасподні.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

21 І прывялі ў той жа час сем валоў, сем бараноў, сем ягнят ды сем казлоў за грэх, за царства, за святыню, за Юдэю; загадаў ён таксама святарам, сынам Аарона, каб ускладалі ахвяры на ахвярнік Госпада.

Глядзіце раздзел Копія




2 ЛЕТАПІСАЎ 29:21
12 Крыжаваныя спасылкі  

І сем дзён сьвята ён будзе ахвяроўваць цэласпаленьне для ГОСПАДА, сем бычкоў, сем бараноў без заганы штодзень сем дзён, і як ахвяру за грэх штодзень аднаго казла.


І цяпер вазьміце сем бычкоў і сем бараноў, і пайдзіце да слугі Майго Ёва, і складзіце цэла­спаленьне за сябе. І слуга Мой Ёў памоліцца за вас. І Я ўзгляну на аблічча ягонае, і не зраблю вам благога, хоць вы не гаварылі пра Мяне слушна, як слуга Мой Ёў».


Тыя, што прыйшлі з палону, сыны выгнаньня, склалі цэласпаленьне для Бога Ізраіля — дванаццаць бычкоў за ўсяго Ізраіля, дзевяноста шэсьць бараноў, семдзясят сем ягнятаў і дванаццаць казлоў у ахвяру за грэх, усё на цэласпаленьне для ГОСПАДА.


І сталася, што Бог дапамог лявітам, якія несьлі Каўчэг Запавету ГОСПАДА, і склалі ў ахвяру сем бычкоў і сем бараноў.


І сказаў Білеам Балаку: «Пабудуй мне тут сем ахвярнікаў і падрыхтуй мне тут сем бычкоў і сем бараноў».


І завёў ён яго на Поле Вартаўнікоў, на вяршыню Пісгі, і пабудаваў сем ахвярнікаў, і ахвяраваў на [кожным] ахвярніку бычка і барана.


І сказаў Білеам Балаку: «Пастаў мне тут сем ахвярнікаў і падрыхтуй мне сем бычкоў і сем бараноў».


Бо Таго, Які грэху ня ведаў, Ён зрабіў за нас грэхам, каб мы ў Ім сталіся праведнасьцю Божай.


І возьме ад грамады сыноў Ізраіля двух казлоў: аднаго — у ахвяру за грэх, а другога — у ахвяру цэласпаленьня.


І ўстаў рана валадар Эзэкія, і сабраў князёў гораду, і ўвайшоў у Дом ГОСПАДА.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы