Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




2 ЛЕТАПІСАЎ 24:6 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

6 І паклікаў валадар Егаяду, галаву [сьвятароў], і сказаў яму: «Чаму ты не вымагаў ад лявітаў, каб яны прыносілі з Юды і з Ерусаліму дары, [як загадаў] Майсей, слуга ГОСПАДА, і царква Ізраіля для Намёту Сьведчаньня?»

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

6 І паклікаў цар Ёдая, узначальца іхняга, і сказаў яму: чаму ты не патрабуеш ад лявітаў, каб яны дастаўлялі зь Юдэі і Ерусаліма даніну, устаноўленую Майсеем, рабом Гасподнім, і зьбіраньнем Ізраільцянаў для скініі сходу?

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

6 Ды паклікаў цар кіраўніка Ёяду і сказаў яму: «Чаму ты не рупішся, каб змусіць левітаў збіраць з Юдэі і Ерузаліма грошы, вызначаныя Майсеем, паслугачом Госпада, каб уносіла іх уся супольнасць Ізраэля для палаткі сведчання?

Глядзіце раздзел Копія




2 ЛЕТАПІСАЎ 24:6
7 Крыжаваныя спасылкі  

І сказаў Ёаў валадару: «Няхай ГОСПАД, Бог твой, да­дасьць столькі, колькі ёсьць, і яшчэ сто разоў столькі, і няхай вочы гаспадара майго, валадара, убачаць гэта! Але навошта, гаспадару мой, валадар, ты захацеў зрабіць гэта?»


І абвясьцілі ў Юдзе і ў Ерусаліме, каб прыносілі ГОСПАДУ дары, [як загадаў] Майсей, слуга Божы, Ізраілю ў пустыні.


але даручы лявітам Сялібу Сьведчаньня, усе прылады яе і ўсё, што да яе [належыць]. Яны будуць насіць Сялібу і ўсе прылады яе, будуць пры ёй служыць і вакол Сялібы разложаць табар [свой].


Таксама браты твае, пакаленьне Левія, племя бацькі твайго, няхай наблізяцца да цябе і дапамагаюць табе; а ты і сыны твае з табою будзеце пры Намёце Спатканьня.


Намёт сьведчаньня быў у бацькоў нашых у пустыні, як загадаў Той, Які гаварыў Майсею зрабіць яго паводле ўзору, які ён бачыў.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы