Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




2 ЛЕТАПІСАЎ 24:13 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

13 І рабілі працаўнікі, і хутка ішла праца ў руках іхніх, і паставілі Дом ГОСПАДА на месцы ягоным, і ўмацавалі яго.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

13 І працавалі майстры работ, і зьдзейсьнілася папраўленьне рукамі іхнімі, і прывялі дом Божы да патрэбнага ладу, і ўмацавалі яго.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

13 І работнікі прыступілі да працы, і дзякуючы працы рук іх трэшчыны залатваліся, і дом Госпадаў вярнулі ў стан ранейшы, і паставілі яго моцна стаяць.

Глядзіце раздзел Копія




2 ЛЕТАПІСАЎ 24:13
7 Крыжаваныя спасылкі  

І сказаў Давід: «Салямон, сын мой, — малады і кволы, а Дом, які будзе пабудаваны для ГОСПАДА, мае быць вялікі і ўзьнесены, для славы і велічы на ўсёй зямлі. Я падрыхтую гэта для яго». І падрыхтаваў Давід мноства [ўсяго] перад сьмерцю сваёй.


І давалі яго валадар і Егаяда тым, якія рабілі працу абслугоўваньня Дому ГОСПАДА, і наймалі каменяроў і цесьляроў, каб аднаўляць Дом ГОС­ПАДА, а таксама майстроў жалеза і медзі, каб мацаваць Дом ГОСПАДА.


І калі скончылі, прынесьлі рэшту срэбра перад аблічча валадара і Егаяды, і зрабілі начыньне для Дому ГОСПАДА, начыньне для служэньня і цэласпаленьня, і келіхі, і начыньне залатое і срэбнае. І прыносілі цэласпаленьні ў Доме ГОСПАДА заўсёды ў-ва ўсе дні Егаяды.


І сталася, калі пачуў Санвалат, і Товія, і Арабы, і Аманяне, і Ашдодцы, што адбудоўваюцца муры Ерусаліму і што выломы пачалі зарабляць, яны вельмі загневаліся.


I прыйшлі ўсе мудрыя, якія рабілі ўсялякія працы ў сьвятыні, кожны ад працы сваёй, якою яны займаліся,


“Хто застаўся між вамі, што бачылі Дом гэты ў першай славе ягонай? І якім вы бачыце яго цяпер? Ці ня ёсьць ён у вачах вашых у параўнаньні з тым як нішто?


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы