2 ЛЕТАПІСАЎ 24:12 - Біблія (пераклад А.Бокуна)12 І давалі яго валадар і Егаяда тым, якія рабілі працу абслугоўваньня Дому ГОСПАДА, і наймалі каменяроў і цесьляроў, каб аднаўляць Дом ГОСПАДА, а таксама майстроў жалеза і медзі, каб мацаваць Дом ГОСПАДА. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад В. Сёмухі)12 і аддавалі яго цар і Ёдай тым, што вялі працу ў доме Гасподнім, і тыя наймалі каменячосаў і цесляў для паднаўленьня дома Гасподнага, таксама кавалёў і меднікаў для ўмацаваньня дома Гасподнага. Глядзіце раздзелКнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)12 якія цар і Ёяда аддавалі загадчыкам работ пры доме Госпада. А тыя за іх наймалі каменячосаў і майстроў для ўсякіх работ для аднаўлення дома Госпадавага, таксама майстроў па жалезе і медзі для ўмацавання дома Божага. Глядзіце раздзел |
І было ў той час, што прыносілі скрыню рукамі лявітаў да ўраду валадарскага, і калі бачылі, што шмат срэбра, тады прыходзіў пісар валадарскі і прадстаўнік сьвятара найвышэйшага, і высыпалі са скрыні, і бралі яе, і адносілі яе зноў на месца сваё. Гэтак яны рабілі дзень пры дні, і сабралі шмат срэбра.