Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




2 ЛЕТАПІСАЎ 20:24 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

24 І Юда прыйшоў да вартавой вежы ў пустыні, і зьвярнуўся да мноства гэтага, і вось, мёртвыя, якія ляжаць на зямлі, і няма ўратаванага.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

24 І калі Юдэі прыйшлі на ўзвышша да пустыні і зірнулі на тое шматлюдства, і вось, - трупы ляжаць на зямлі, і няма ацалелага.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

24 Затым юдэі, калі прыбылі на ўзвышша, з якога віднелася пустыня, воддаль убачылі ўсю ваколіцу, якая была заслана шматлікімі трупамі, убачылі, што не засталося нікога, хто б здолеў пазбегнуць смерці.

Глядзіце раздзел Копія




2 ЛЕТАПІСАЎ 20:24
10 Крыжаваныя спасылкі  

якія ідуць на змаганьне з Халдэйцамі, і якія напоўняцца трупамі людзей, якіх Я заб’ю ў гневе Маім і ў лютасьці Маёй, і Я схаваў аблічча Маё ад гораду гэтага за ўсе ліхоты ягоныя.


І выйшаў анёл ГОСПАДА, і забіў у табары Асірыйцаў сто восемдзясят пяць тысячаў [чалавек]. І ўсталі раніцаю, і вось, усе яны мёртвыя.


будзе судзіць народы, усё напоўніць трупамі, скрышыць галаву, што пануе над многімі землямі.


няўжо мы будзем ізноў парушаць прыказаньні Твае і сваячыцца з народамі брыдотаў гэтых? Ці не загневаешся Ты на нас аж да выгубленьня, так што ня будзе ані рэшты, ані ўратаванага?


Бо шмат пападала забітых, бо ад Бога была вайна гэтая. I жылі яны на месцы іхнім да няволі.


I выбавіў ГОСПАД у дзень гэты Ізраіля з рукі Эгіпцянаў; і ўбачыў Ізраіль Эгіпет мёртвым на беразе мора.


І паўсталі сыны Амона і Мааву на жыхароў гары Сэір, каб выбіць і зьнішчыць; а калі скончылі з жыхарамі Сэіру, паўсталі адны на адных, каб зьнішчыць.


І прыйшоў Язафат і народ ягоны, каб зрабаваць здабычу іхнюю, і знайшлі ў іх мноства маёмасьці, і мёртвых, і начыньняў каштоўных, і набралі сабе [столькі], што не маглі несьці. І тры дні яны рабавалі здабычу, бо яе было шмат.


I вярнуліся воды, і пакрылі калясьніцы і вершнікаў усяго войска фараона, якія ўвайшлі за імі ў мора; не засталося з іх аніводнага.


І сталася, што ў тую самую ноч выйшаў анёл ГОСПАДА і забіў у табары Асірыйцаў сто восемдзясят пяць тысячаў [чалавек]. І ўсталі раніцаю, і вось, усе яны мёртвыя.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы