Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




2 ЛЕТАПІСАЎ 20:23 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

23 І паўсталі сыны Амона і Мааву на жыхароў гары Сэір, каб выбіць і зьнішчыць; а калі скончылі з жыхарамі Сэіру, паўсталі адны на адных, каб зьнішчыць.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

23 бо паўсталі Аманіцяне і Маавіцяне на жыхароў гары Сэіра, пабіваючы і зьнішчаючы іх, а калі пакончылі з жыхарамі Сэіра, тады пачалі зьнішчаць адзін аднаго.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

23 І сыны Амона і Мааба пайшлі тады супраць жыхароў гары Сэір, каб забіць іх і знішчыць; і калі гэтага дамагліся, сталі ваяваць таксама паміж сабою ды забіваць адзін аднаго.

Глядзіце раздзел Копія




2 ЛЕТАПІСАЎ 20:23
12 Крыжаваныя спасылкі  

І склікаў Саўл усіх лю­дзей, якія з ім, і яны пайшлі на [месца] бою. І вось, [там] меч кожнага быў зьвернуты супраць бліжняга свайго, і замяшаньне было вялікае.


І калі тыя трыста чалавек трубілі ў рогі, скіраваў ГОСПАД меч аднаго на другога ў-ва ўсім табары. І табар уцёк аж да Бэт-Гашыты ў кірунку Царэтану і Абэль-Мэхолы каля Табаты.


І даў Я Ісааку Якуба і Эзава, і Эзаву Я даў гару Сэір на ўласнасьць, а Якуб і сыны ягоныя зыйшлі ў Эгіпет.


не чапайце іх, бо Я ня дам вам зямлі іхняй нават на стапу нагі, таму што гару Сэір Я даў у валоданьне Эзаву.


і Харэяў на гары іхняй Сэір аж да Эль-Парану, што ў пустыні.


І Юда прыйшоў да вартавой вежы ў пустыні, і зьвярнуўся да мноства гэтага, і вось, мёртвыя, якія ляжаць на зямлі, і няма ўратаванага.


У дні ягоныя выйшаў Эдом з-пад рукі Юды, і яны паставілі над сабою валадара.


І падымуцца Эгіпцяне супраць Эгіпцянаў; і будзе ваяваць кожны супраць брата свайго, і кожны супраць бліжняга свайго, горад супраць гораду, валадарства супраць валадарства.


І Я паклічу супраць яго меч на ўсіх гарах, кажа Госпад ГОСПАД, меч кожнага [зьвернецца] супраць брата.


Я перавярну пасады валадарстваў, і выгублю моц валадарстваў паганаў, і перавярну калясьніцы і тых, якія едуць у іх, і паваляцца коні і вершнікі іхнія, кожны ад мяча брата свайго.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы