2 ЛЕТАПІСАЎ 2:14 - Біблія (пераклад А.Бокуна)14 сына жанчыны з дачок Дана, і бацькі ягонага, чалавека з Тыру. Ён умее рабіць з золата, срэбра, медзі, жалеза, камяня, дрэва, пурпуру, блакіту, вісону і кармазыну; і выразаць усялякую разьбу, і майстраваць усялякае мастацтва, якое будзе дадзена яму [рабіць] з майстрамі тваімі і майстрамі пана майго Давіда, бацькі твайго. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад В. Сёмухі)14 сын жанчыны з дочак Данавых, а бацька яго Тыранін, - і ён умее рабіць вырабы з золата і з срэбра, зь медзі, з жалеза, з каменю і з дрэва, з прадзіва пурпуровага, яхантавага колеру, і зь вісону і з барвяніцы, і выразаць усялякую разьбу, і выконваць усё, што будзе даручана яму разам з мастакамі тваімі і з мастакамі гаспадара майго Давіда, бацькі твайго. Глядзіце раздзелКнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)14 сына адной жанчыны з дачок Дана, бацькам якой быў тырац, — які ўмее працаваць з золатам і срэбрам, меддзю і жалезам, і з камянямі, і з дрэвам, і таксама з пурпурам, і з гіяцынтавай тканінай, і з вісонам і з пунсовай тканінай, і які ўмее выразаць усякую скульптуру і прыдумаць разумна, што ў рабоце патрэбна, каб супрацоўнічаць з тваімі мастакамі і з мастакамі гаспадара майго Давіда, бацькі твайго. Глядзіце раздзел |