Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




2 ЛЕТАПІСАЎ 18:30 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

30 А валадар Сірыі загадаў начальнікам калясьніцаў сваіх, якія былі ў яго, кажучы: «Ня біцеся ані з малым, ані з вялікім, але толькі з валадаром Ізраіля».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

30 І цар Сірыйскі загадаў начальнікам калясьніц, якія былі ў яго, сказаўшы: ня бецеся ні з малым, ні зь вялікім, а толькі з адным царом Ізраільскім.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

30 Цар жа Сірыі загадаў кіраўнікам калясніц сваіх, кажучы: «Не ваюйце ані супраць малага, ані супраць вялікага, адно толькі супраць цара Ізраэля!»

Глядзіце раздзел Копія




2 ЛЕТАПІСАЎ 18:30
8 Крыжаваныя спасылкі  

І кожны, хто ня будзе шукаць ГОСПАДА, Бога Ізраіля, мае памерці, ад малога аж да вялікага і ад мужчыны аж да жанчыны.


І [прарок] сказаў яму: «Гэта кажа ГОСПАД: “За тое, што ты выпусьціў з рукі сваёй чалавека заклятага, душа твая будзе [ўзята] за душу ягоную, і народ твой — за народ ягоны”».


Не глядзіце на аблічча ў судзе, выслухайце як малога, так і вялікага. Ня бойцеся аблічча чалавека, бо гэта суд Божы. А справу, якая для вас будзе цяжкай, прынясіце да мяне, і я выслухаю яе”.


А людзей, якія былі пры ўваходзе ў дом, ад найменшага да найбольшага, пакаралі сьлепатою, і яны змучыліся, шукаючы выхаду.


А валадар Сірыі загадаў трыццаці двум возьнікам калясьніцаў, кажучы: «Не ваюйце ані з вялікім, ані з малым, а толькі супраць валадара Ізраіля».


І сказаў валадар Ізраіля Язафату: «Я пераапрануся і пайду ў бітву, а ты апрані шаты свае». І пераапрануўся валадар Ізраільскі, і яны пайшлі ў бітву.


І сталася, што ўбачылі начальнікі калясьніцаў Язафата і сказалі: «Гэта валадар Ізраіля», — і атачылі яго, каб біцца з ім. І закрычаў Язафат, і ГОСПАД дапамог яму, і адвёў іх Бог ад яго.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы