Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




2 ЛЕТАПІСАЎ 16:8 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

8 Ці не былі Кушане і Лібійцы войскам вялікім з калясьніцамі і вершнікамі вельмі шматлікімі? Але калі ты абапёрся на ГОСПАДА, Ён аддаў іх у руку тваю.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

8 І ці ня былі Эфіопы і Лівійцы зь сілаю большаю і з калясьніцамі і коньнікамі вельмі шматлікімі? Але як ты спадзяваўся на Госпада, дык Ён аддаў іх у рукі твае,

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

8 Ці ж этыёпцы і лібійцы не былі вялікай сілай дзеля калясніц, і коннікаў, і вялікай колькасці? Іх, — бо ты верыў Госпаду, — аддаў Ён у рукі твае!

Глядзіце раздзел Копія




2 ЛЕТАПІСАЎ 16:8
11 Крыжаваныя спасылкі  

з тысяча двумастамі калясьніцамі і шасьцюдзесяцьцю тысячамі вершнікаў; і не было ліку народу, які прыйшоў з ім з Эгіпту, — Лібійцам, Суккійцам і Кушанам.


У той час прыйшоў Ханані, відушчы, да Асы, валадара Юды, і сказаў яму: «За тое, што ты абапіраўся на валадара Сірыі, а не абапіраўся на ГОСПАДА, Бога твайго, войска валадара Сірыі ўцякло з рукі тваёй.


І ўцяклі сыны Ізраіля перад абліччам Юды, і аддаў іх Бог у руку іхнюю.


І былі ўпакораныя сыны Ізраіля ў той час, і былі ўмацаваныя сыны Юды, бо яны абапіраліся на ГОСПАДА, Бога бацькоў сваіх.


Хоць войска Сірыйскае прыйшло ў малой колькасьці, але ГОСПАД даў сілу вельмі вялікую ў рукі іхнія, бо [Юда] пакінуў ГОСПАДА, Бога бацькоў сваіх, і яны ўчынілі суды над Ёашам.


якая пасылае паслоў праз мора ў лайбах з трысьнёгу па абліччы вады, [кажучы]: «Ідзіце, пасланцы шпаркія, да народу высокага і бліскучага, да народу страшнага здаўна і цяпер, да народу дужага, які топча [ўсіх], зямлю якога перацінаюць рэкі».


Куш — сіла ягоная, і Эгіпет, і ён ня мае межаў, Пут і Лібія былі дапамогай ягонай.


І было ў Асы войска: тых, якія носяць вялікія шчыты і дзіды — трыста тысячаў, і з Бэн’яміна тых, якія носяць шчыты і нацягваюць лук — дзьвесьце восем тысячаў, усе яны — ваяры мужныя.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы