Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




2 ЛЕТАПІСАЎ 10:6 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

6 І радзіўся валадар Рэхабаам са старшынямі [народу], якія стаялі перад абліччам Салямона, бацькі ягонага, за жыцьця ягонага, кажучы: «Якім словам вы парадзіце адказаць народу гэтаму?»

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

6 І раіўся цар Раваам са старэйшынамі, якія стаялі перад тварам Саламона, бацькі ягонага, пры жыцьці ягоным, і казаў: як вы параіце адказваць народу гэтаму?

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

6 цар Рабаам зрабіў нараду са старэйшынамі, якія былі дарадчыкамі бацькі яго Саламона, калі той яшчэ жыў, пытаючыся: «Якую дасце параду, каб адказаць народу?»

Глядзіце раздзел Копія




2 ЛЕТАПІСАЎ 10:6
11 Крыжаваныя спасылкі  

Я казаў сабе: “Няхай [многія] дні гавораць, і няхай шматгадовы вучыць мудрасьці”.


Бо блукаючы, вы заблукалі ў душах вашых, бо вы паслалі мяне да ГОСПАДА, Бога вашага, кажучы: “Маліся за нас да ГОСПАДА, Бога нашага, і паведамі нам усё, што скажа ГОСПАД, Бог наш, і мы зробім [гэта]”.


Не пакідай бліжняга твайго і бліжняга бацькі твайго, і ў дом брата твайго не хадзі ў дзень няшчасьця твайго, бо лепш сусед блізка, чым брат далёка.


Слухай парады і прыймай настаўленьне, каб стаўся ты мудрым пры канцы [дзён].


Шлях неразумнага слушны ў вачах ягоных, але мудры той, хто слухае параду.


І сказаў Абсалом Ахітафэлю: «Дайце раду, што маем рабіць?»


І ён сказаў ім: «Яшчэ тры дні і зноў вернецеся да мяне». І адыйшоў народ.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы