Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




2 КАРЫНФЯНАЎ 3:16 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

16 а калі хто зьвернецца да Госпада, заслона здымаецца.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

16 але калі зьвяртаюцца да Госпада, тады гэта покрыва здымаецца.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

16 А калі хто навяртаецца да Госпада, заслона ападае.

Глядзіце раздзел Копія




2 КАРЫНФЯНАЎ 3:16
13 Крыжаваныя спасылкі  

А калі Майсей узыходзіў перад аблічча ГОСПАДА, каб гаварыць з Ім, тады здыймаў заслону, аж пакуль не выходзіў. I выйшаў, і прамаўляў да сыноў Ізраіля, што было загадана яму.


І Ён зьнішчыць на гары гэтай заслону, якая закрывае ўсе плямёны, і пакрыцьцё, якое ляжыць на ўсіх народах.


І ў той дзень глухія пачуюць словы кнігі, а вочы сьляпых, [звольненыя] ад туману і цемры, убачаць,


І ўсе сыны твае [стануць] вучнямі ГОСПАДА, і вялікі супакой [дам] сынам тваім.


І ня будзе вучыць больш чалавек бліжняга свайго і кожны брата свайго, кажучы: “Пазнайце ГОСПАДА”, бо ўсе, ад найменшага з іх да найбольшага, будуць ведаць Мяне, кажа ГОСПАД, бо Я прабачу беззаконьні іхнія, і пра грахі іхнія ня буду больш узгадваць.


Будзем шукаць і дасьледаваць шляхі свае, і вернемся да ГОСПАДА.


I тыя, калі не застануцца ў недаверстве, будуць прышчэпленыя, бо Бог магутны ізноў прышчапіць іх.


Аж да сёньня, калі яны чытаюць Майсея, заслона ляжыць на сэрцы іхнім,


калі будзеш слухаць голас ГОСПАДА, Бога твайго, і захоўваць прыказаньні Ягоныя і пастановы Ягоныя, якія запісаныя ў кнізе Закону гэтага, і калі навернешся да ГОСПАДА, Бога твайго, усім сэрцам тваім і ўсёй душой тваёй.


У горы тваім спаткаюць цябе ў апошнія дні ўсе гэтыя словы, і ты вернешся да ГОСПАДА, Бога твайго, і будзеш слухаць голас Ягоны,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы