Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




1 ЦАРСТВАЎ 31:12 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

12 і ўсталі ўсе ваяры мужныя, і ішлі ўсю ноч, і зьнялі цела Саўла і целы сыноў ягоных з муру Бэт-Шэану, і прынесьлі іх у Ябэш, і спалілі іх там.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

12 і падняліся ўсе людзі моцныя, і йшлі ўсю ноч, і ўзялі цела Саўла і целы сыноў ягоных са сьцяны Бэт-сана, і прыйшлі ў Явіс, і спалілі іх там;

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

12 падняліся ўсе наймужнейшыя людзі і ішлі ўсю ноч, і знялі цела Саўла і целы сыноў яго з мура Бэтсана, і прынеслі іх у Явіс, і спалілі іх там.

Глядзіце раздзел Копія




1 ЦАРСТВАЎ 31:12
6 Крыжаваныя спасылкі  

і ўсталі ўсе людзі мужныя, і забралі цела Саўла і целы сыноў ягоных, і прынесьлі іх у Ябэш, і пахавалі косткі іхнія пад дубам у Ябэшы, і посьцілі сем дзён.


І пахавалі яго ў магіле ягонай, якую ён выкапаў сабе ў горадзе Давіда; і палажылі яго на ложку, які быў напоўнены пахошчамі і рознымі масьцямі, прыгатаванымі работай мяшальніка масьцяў, і спалілі іх для яго агнём вельмі вялікім.


Ты памрэш у супакоі, і падобна, як палілі пахошчы для бацькоў тваіх, валадароў даўнейшых, якія былі перад табою, так будуць паліць і для цябе. І будуць галасіць па табе: "Аёй! Аёй!", бо Я прамовіў слова, кажа ГОСПАД”».


І возьме яго дзядзька ягоны, і спаліць яго, каб вынесьці косткі з дому, і скажа таму, хто ў сярэдзіне дому: “Ці ёсьць яшчэ [хто] ў цябе?” А той скажа: “Няма”. І ён скажа: “Маўчы, бо нельга ўзгадваць імя ГОСПАДА”;


І палажылі яны зброю ягоную ў доме Астарты, а цела ягонае павесілі на муры Бэт-Шэану.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы