1 ЦАРСТВАЎ 29:9 - Біблія (пераклад А.Бокуна)9 І адказаў Ахіш, і сказаў Давіду: «Ведаю, што ты добры ў вачах маіх, як анёл Божы, але валадары Філістынскія сказалі: “Няхай не ідзе ён з намі ў бой”. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад В. Сёмухі)9 І адказваў Анхус Давіду: будзь пэўны, што ў вачах маіх ты добры, як анёл Божы; але князі Філістымскія сказалі: хай ён ня йдзе з намі на вайну. Глядзіце раздзелКнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)9 У адказ Ахіс сказаў Давіду: «Ведаю я, што ты добры ў вачах маіх, як анёл Божы; але князі філістынскія сказалі: “Хай не ідзе ён з намі ў бой”. Глядзіце раздзел |
І загневаліся на яго князі Філістынскія, і сказалі яму князі Філістынскія: «Выпраў [адсюль] гэтага чалавека, і няхай ён вернецца на месца сваё, якое ты вызначыў яму, і няхай ён не ідзе з намі ў бой, каб ня стаўся ён супраціўнікам нашым. Якім чынам ён можа вярнуць ласку гаспадара свайго, калі не галовамі гэтых людзей?