1 ЦАРСТВАЎ 24:12 - Біблія (пераклад А.Бокуна)12 Дык пабач, бацька мой, крысо плашча твайго ў руцэ маёй, бо я адрэзаў крысо плашча твайго і не забіў цябе. І даведайся, і пабач, што няма ў руцэ маёй ані зла, ані бунту, і не саграшыў я супраць цябе. А ты шукаеш душы маёй, каб забраць яе. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад В. Сёмухі)12 Бацька мой! паглядзі на край вопраткі тваёй у руцэ маёй: я адрэзаў край вопраткі тваёй, а цябе не забіў; пазнай і пераканайся, што няма ў руцэ маёй ліха, ні падступства, і я не зграшыў супроць цябе; а ты шукаеш душы маёй, каб забраць яе. Глядзіце раздзелКнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)12 А лепш пабач і пазнай крысо плашча твайго ў маёй руцэ, бо, калі я адрэзаў крысо плашча твайго, я не хацеў забіць цябе. Звярні ўвагу і пераканайся, што ў руцэ маёй няма зла і несправядлівасці і не зграшыў я супраць цябе; а ты цікуеш на жыццё маё, каб забраць яго. Глядзіце раздзел |