Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




1 ЦАРСТВАЎ 17:58 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

58 І сказаў яму Саўл: «Чый ты сын, юнача?» І Давід сказаў: «Я — сын слугі твайго Есэя з Бэтлеему».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

58 І спытаўся ў яго Саўл: чый ты сын, хлопча? І адказаў Давід: сын раба твайго Ясэя зь Віфляема.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

58 І спытаўся ў яго Саўл: «З якога ты роду, юнача?» І Давід адказаў: «Я сын паслугача твайго Ясэя з Бэтлехэма».

Глядзіце раздзел Копія




1 ЦАРСТВАЎ 17:58
5 Крыжаваныя спасылкі  

І ўзялі яны Асаэля, і пахавалі яго ў магіле бацькі ягонага, што ў Бэтлееме. І Ёаў і людзі ягоныя ішлі ўсю ноч і на самым сьвітаньні [дайшлі] да Хеўрону.


І сказаў ГОСПАД Самуэлю: «Дакуль ты будзеш сумаваць дзеля Саўла, якога Я адкінуў, каб ён ня быў валадаром над Ізраілем. Напоўні рог свой алеем і ідзі. Я пасылаю цябе да Есэя з Бэтлеему, бо сярод сыноў ягоных Я ўбачыў для Сябе валадара».


А Давід быў сынам Эфрацяніна з Бэтлеему Юдэйскага, імя ягонае — Есэй. Ён меў восем сыноў і ў часы Саўла быў ужо старым і ў гадах пажылых.


Калі спытаецца бацька твой пра мяне, скажы: “Прасіў мяне Давід, каб заскочыць у Бэтлеем, горад свой, бо ўся сям’я ягоная складае там ахвяру штогадовую”.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы