Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




1 ЦАРСТВАЎ 14:24 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

24 І былі Ізраільцяне змучаныя ў той дзень, а Саўл запрысяг народ, кажучы: «Няхай будзе пракляты чалавек, які будзе есьці хлеб перад вечарам, пакуль я не адпомшчу ворагам сваім!» І ўвесь народ не пакаштаваў хлеба.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

24 Людзі Ізраільскія былі стомленыя ў той дзень; а Саўл закляў народ, сказаўшы: пракляты, хто скаштуе хлеба да вечара, пакуль я не адпомшчу ворагам маім. І ніхто зь люду не скаштаваў ежы.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

24 І былі ізраэльцы надта змучаныя ў той дзень; а Саўл прывёў народ да прысягі, кажучы: «Хай будзе пракляты той чалавек, які будзе есці хлеб перад вечарам, пакуль я не адпомшчу сваім ворагам!» І ўвесь народ не спажываў ежы.

Глядзіце раздзел Копія




1 ЦАРСТВАЎ 14:24
19 Крыжаваныя спасылкі  

У той час Егошуа пакляўся і сказаў: «Няхай будзе пракляты перад абліччам ГОСПАДА чалавек, які ўзяўся б адбудаваць горад Ерыхон. За цану жыцьця першароднага свайго закладзе падваліны ягоныя, за цану жыцьця наймалодшага сына паставіць брамы».


Бо сьведчу ім, што маюць руплівасьць Божую, але не паводле пазнаньня.


Калі хто ня любіць Госпада Ісуса Хрыста, няхай будзе адлучаны! Прыходзіць наш Госпад!


Крывадушнік вуснамі забівае бліжняга свайго, а праведнік ратуецца праз веданьне.


Жыве ГОСПАД, дабраслаўлёная скала мая; і няхай узвысіцца Бог збаўленьня майго,


«Адпомшчаны Ізраіль, бо народ выступіў дабраахвотна! Дабраславіце ГОСПАДА!


А калі Ізраільцяне ўмацаваліся, яны зрабілі Хананейцаў прыгоннымі, але іх ня выгналі.


І шлюбаваў Ізраіль ГОСПАДУ, і сказаў: «Калі Ты, выдаючы, выдасі народ гэты ў рукі нашыя, мы паложым закляцьце на гарады ягоныя».


Ніводзін чалавек, які пасьвячоны ГОСПАДУ як закляцьце, ня можа быць выкуплены, але сьмерцю памрэ.


і сьвятар запрысягне жанчыну прысягай праклёну, і скажа сьвятар жанчыне: “Няхай аддасьць цябе ГОСПАД на праклён і закляцьце ў народзе тваім, і няхай зробіць ГОСПАД, што ўпадзе сьцягно тваё і апухне жывот твой.


І ўвесь народ увайшоў у лес, а там быў мёд на паляне.


Бо, як жывы ГОСПАД, Збаўца Ізраіля, хоць бы праз Ёнатана, сына майго, сталася гэта, няхай сьмерцю памрэ». І ніхто з усяго народу не запярэчыў яму.


І сказаў Саўл: «Так скажыце Давіду: “Валадар не патрабуе ніякай платы за нявесту, але толькі сто скуравінак Філістынскіх, каб адпомсь­ціць ворагам валадара”». Бо думаў Саўл гэтак выдаць Давіда ў рукі Філістынцаў.


або калі хто прысягае, гаворачы легкадумна вуснамі на ліха або на дабро, так як бывае, што чалавек легкадумна прысягае, спачатку не ўсьведамляючы сабе гэтага, а пасьля спасьцерагае, што правініўся праз адну з гэтых рэчаў,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы