Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




1 ЛЕТАПІСАЎ 5:26 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

26 І ўзбудзіў Бог Ізраіля дух Пула, валадара Асірыі, і дух Тыглат-Пільнэсэра, валадара Асірыі, і ён высяліў іх, [сыноў] Рубэна і Гада, і палову калена Манасы, і завёў іх у Халах і Хавор, і Гару, і да ракі Газон аж да сёньняшняга дня.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

26 дык Бог Ізраілеў узбурыў дух Фула, цара Асірыйскага, і дух Тэглафэласара цара Асірыйскага, і ён выселіў Рувімлянаў і Галіцянаў і палавіну калена Манасіінага, і адвёў іх у Халал і Хавор, і Ару, і на раку Газан, - дзе яны да гэтага дня.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

26 І тады Бог Ізраэля ўзбудзіў дух Пула, цара асірыйцаў, і дух Тыглатпаласара, цара Асура; і павёў у няволю Рубэнітаў, Гадытаў і палову пакалення Манасы і завёў іх у Гале, і ў Габор, і ў Ара на раку Газан, дзе прабываюць аж па сённяшні дзень.

Глядзіце раздзел Копія




1 ЛЕТАПІСАЎ 5:26
18 Крыжаваныя спасылкі  

І прыйшоў Пул, валадар Асірыі, у зямлю Ізраіля. І Мэнахэм даў Пулу тысячу талентаў срэбра, каб былі рукі ягоныя з ім і каб умацаваць валадарства ў руках сваіх.


У дзявятым годзе Осіі валадар Асірыі здабыў Самарыю і перасяліў Ізраіля ў Асірыю, і пасяліў іх у Халаху, і ў Хаборы каля ракі Газан, і ў гарадах Мідзянаў.


У дні Пэкаха, валадара Ізраіля, прыйшоў Тыглят-Пілесэр, валадар Асірыі, і здабыў Абэль-Бэт-Мааху, Янаах, Кэдэш, Хацор, Гілеад, Галілею і ўсю зямлю Нэфталі, і перасяліў іх у Асірыю.


сын ягоны — Бээра, якога завёў у палон Тыглат-Пільнэсэр, валадар Асірыі. Ён — князь [сыноў] Рубэна.


І валадар Асірыі перасяліў Ізраіля ў Асірыю, і пасяліў іх у Халаху, у Хаборы каля ракі Газан і ў гарадах Мідзянаў,


Ці выратавалі богі тых народаў, якія зьнішчылі бацькі мае, Газан, Харан, Рэцэф і сыноў Эдэну, якія ў Тэлясары?


І прывёў ГОСПАД на іх начальнікаў войска валадара Асірыі; і яны схапілі Манасу гакамі, і закулі яго ў кайданы мядзяныя, і павялі яго ў Бабілон.


Ці ж богі тых народаў, якіх зьнішчылі бацькі мае, выратавалі іх? Дзе Газан, Харан, Рэзэф і сыны Эдэну, якія ў Тэлясары?


І паслаў Ахаз пасланцоў да Тыглят-Пілесэра, валадара Асірыі, кажучы: «Я — слуга твой і сын твой. Прыйдзі і выратуй мяне з рукі валадара Сірыі і з рукі валадара Ізраіля, якія паўсталі на мяне».


І зноў узгарэўся гнеў ГОСПАДА на Ізраіля, і намовіў [шатан] Давіда супраць [Ізраіля], кажучы: «Ідзі і палічы Ізраіля і Юду».


І паўсталі начальнікі родаў Юды і Бэн’яміна, і сьвятары, і лявіты, і кожны, у якога дух узрушыў Бог, каб ісьці будаваць Дом ГОСПАДА, які ў Ерусаліме.


І ўсе Ізраільцяне былі ўнесены ў сьпіс; і вось яны запісаныя ў кнігу валадароў Ізраіля і Юды, і былі пераселены ў Бабілон за правіны свае.


І прыйшоў да яго Тыглят-Пільнэсэр, валадар Асірыі, і прыціснуў яго, а не ўмацаваў яго,


Праўда, ГОСПАДЗЕ, што валадары Асірыі зьнішчылі ўсе народы і землі іхнія.


Бо шмат пападала забітых, бо ад Бога была вайна гэтая. I жылі яны на месцы іхнім да няволі.


І пайшлі ганцы з лістамі ад валадара і князёў ягоных па ўсім Ізраілі і Юдзе паводле загаду валадара, кажучы: «Сыны Ізраіля! Вярніцеся да ГОСПАДА, Бога Абрагама, Ісаака і Ізраіля, і Ён павернецца, каб выратаваць тых, якія ў вас засталіся ад рукі валадароў Асірыі.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы