Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




1 ЛЕТАПІСАЎ 24:2 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

2 І памерлі Надаў і Абігу перад абліччам бацькі свайго, а сыноў не было ў іх; і былі сьвятарамі Элеазар і Ітамар.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

2 Надаў і Авіуд памерлі раней за бацьку свайго, а сыноў ня было ў іх, і таму сьвятарылі Элеазар і Ітамар.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

2 А Надаб і Абігу памерлі перад сваім бацькам ды не мелі сыноў; святарства спаўнялі Элеязэр і Ітамар.

Глядзіце раздзел Копія




1 ЛЕТАПІСАЎ 24:2
11 Крыжаваныя спасылкі  

І выйшаў агонь ад ГОСПАДА, і спаліў іх, і яны памерлі перад абліччам ГОСПАДА.


Але Надаў і Абігу памерлі, калі прынесьлі чужы агонь перад аблічча ГОСПАДА.


Але Надаў і Абігу памерлі перад абліччам ГОСПАДА ў пустыні Сынай, калі наблізіліся з чужым агнём перад аблічча ГОСПАДА, і не было ў іх сыноў. І былі сьвятарамі Элеазар і Ітамар перад абліччам Аарона, бацькі свайго.


А ты і сыны твае з табою будзеце захоўваць сьвятарства вашае і ўсё, што належыць да ахвярніка і месца за заслонай. Я даю вам як дар сьвятарства вашае, а калі чужынец наблізіцца [да яго], памрэ».


І прамовіў Майсей да Аарона і пазасталых сыноў ягоных, Элеазара і Ітамара: «Вазьміце ахвяру хлебную, якая засталася ад ахвяраў ГОСПАДАВЫХ, і ешце яе прэсную каля ахвярніка, бо гэта сьвятое сьвятых.


і падпярэжаш іх поясам, Аарона і сыноў ягоных, і адзенеш на іх турбаны, і будзе ім належаць сьвятарства паводле пастановы вечнае, і напоўніш рукі Аарона і сыноў ягоных.


I ўзыйшоў Майсей і Аарон, Надаў і Абігу і семдзясят старшыняў Ізраіля.


I сказаў [Госпад] Майсею: «Узыйдзі да ГОСПАДА ты і Аарон, Надаў і Абігу, і семдзясят са старшыняў Ізраіля, і пакланіцеся здалёк.


I ўзяў Аарон Элішэбу, дачку Амінадава, сястру Нахшона, сабе за жонку, і яна нарадзіла яму Надава і Абігу, Элеазара і Ітамара.


Вось гэта імёны сыноў Аарона: першародны Надаў, Абігу, Элеазар і Ітамар.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы