Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




1 ЛЕТАПІСАЎ 19:2 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

2 І сказаў Давід: «Зьяўлю міласэрнасьць Хануну, сыну Нахаша, бо бацька ягоны зьявіў мне міласэрнасьць». І паслаў Давід пасланцоў пацешыць яго па бацьку ягоным. І прыйшлі слугі Давіда ў зямлю сыноў Амона да Хануна, каб пацешыць яго.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

2 І сказаў Давід: зраблю я міласьць Анону, сыну Наасаваму, за дабрадзейства, якое бацька ягоны зрабіў мне. І паслаў Давід паслоў суцешыць яго ў бацьку ягоным. І прыйшлі слугі Давідавы ў зямлю Аманіцкую, да Анона, каб суцешыць яго.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

2 І сказаў Давід: «Акажу зычлівасць Ханону, сыну Нааса; бацька бо яго быў спагадлівы да мяне». Ды выправіў Давід пасланнікаў, каб суцешыць яго дзеля смерці бацькі яго. Калі пасланнікі Давіда прыбылі ў зямлю аманіцян, каб суцешыць Ханона,

Глядзіце раздзел Копія




1 ЛЕТАПІСАЎ 19:2
14 Крыжаваныя спасылкі  

І сказаў Давід: «Ці застаўся яшчэ хто з дому Саўла, бо я зьяўлю міласэрнасьць яму дзеля Ёнатана?»


І сказаў яму Давід: «Ня бойся, бо я зьяўлю табе міласэрнасьць дзеля Ёнатана, бацькі твайго, і я зьвярну табе ўсе палі Саўла, бацькі твайго, і ты будзеш есьці хлеб са стала майго заўсёды».


І сказаў [Элісэй слузе]: «Скажы ёй: “Вось, ты так рупішся пра нас з такой руплівасьцю. Што зрабіць для цябе? Можа, пагаварыць праа цябе з валадаром або з начальнікам войска?”» А яна сказала: «Я жыву сярод народу свайго».


І сталася пасьля гэтага, і памёр Нахаш, валадар сыноў Амона, і заваладарыў сын ягоны пасьля яго.


І сказалі князі сыноў Амона Хануну: «Ці Давід шануе бацьку твайго ў вачах тваіх, што ён прыслаў пацяшыцеляў да цябе? Ці ня дзеля таго, каб высачыць і зьнішчыць, і выведаць зямлю прыйшлі слугі ягоныя да цябе?»


У той дзень чыталі з кнігі Майсея ў вушы народу і знайшлі напісанае ў ёй, што ня ўвойдзе Аманянін і Мааўлянін у царкву Божую на вякі,


І Товія Аманянін быў каля яго, і сказаў: «Няхай яны будуюць. Калі ўвойдзе ліс, разваліць іхні мур каменны».


І сталася, калі пачуў Санвалат, і Товія, і Арабы, і Аманяне, і Ашдодцы, што адбудоўваюцца муры Ерусаліму і што выломы пачалі зарабляць, яны вельмі загневаліся.


І сказаў валадар: «Якое ўшанаваньне і ўзьвялічваньне былі зроблены Мардэхаю за гэта?» І сказалі юнакі валадара, якія служылі яму: «Ня зроблена яму анічога».


І знайшоўся ў ім чалавек бедны і мудры, і выратаваў горад той мудрасьцю сваёю; і ніводзін чалавек не ўзгадаў гэтага беднага чалавека.


І шмат Юдэяў прыйшлі да Марты і Марыі пацешыць іх па браце іхнім.


І прыйшоў Давід у Цыкляг, і паслаў ён частку здабычы старшыням Юды, сябрам сваім, кажучы: «Гэта для вас дар са здабычы на ворагах ГОСПАДА».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы