Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




1 ЛЕТАПІСАЎ 11:19 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

19 І сказаў: «Няхай будзе далёка ад мяне, Божа мой, каб я зрабіў гэта! Ці буду я піць кроў мужоў гэтых, якія мелі ў небясьпецы душы свае? Бо з небясьпекай для душаў сваіх яны прынесьлі [ваду]». І не захацеў яе піць. Вось што зрабілі гэтыя тры волаты.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

19 і сказаў: аслані мяне Гасподзь, каб я зрабіў гэта! Ці ж буду я піць кроў мужоў гэтых, якія клалі душы свае? Бо зь небясьпекай свайму жыцьцю яны прынесьлі ваду. І не захацеў піць яе. Вось што зрабілі гэтыя тры мацакі.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

19 кажучы: «Сцеражы мяне, Божа мой, каб я гэтак паступіў і піў кроў мужоў гэтых, бо праз небяспеку для жыцця свайго прынеслі мне ваду». І дзеля гэтае прычыны адмовіўся піць. Гэта выканалі трое наймацнейшых.

Глядзіце раздзел Копія




1 ЛЕТАПІСАЎ 11:19
16 Крыжаваныя спасылкі  

Ад ашуканства і гвалту вызваляе душы іхнія, і ў вачах ягоных кроў іхняя вельмі каштоўная.


і сказаў: «Няхай адда­ліць мяне ГОСПАД, каб зрабіць гэта. Ці ж буду я піць кроў гэтых людзей, якія пайшлі, [рызыкуючы] душамі сваімі». І не захацеў піць [ваду]. Вось гэта зрабілі тры волаты.


Навошта і мы ўсякую гадзіну ў небясьпецы?


якія за душу маю падстаўлялі шыі свае, якім ня я адзін дзякую, але і ўсе цэрквы паганаў, і царкву, якая ў іхнім доме.


Бо Цела Маё сапраўды ёсьць ежа, і Кроў Мая сапраўды ёсьць пітво.


І сказаў ім: «Гэта ёсьць Кроў Мая Новага Запавету, якая за многіх праліваецца.


Ці ж не гаварылі людзі намёту майго: “Хто ж не насыціўся мясам ягоным!”


І Набот сказаў Ахаву: «Барані мяне ГОСПАД, каб я аддаў спадчыну бацькоў маіх табе».


Ён палажыў на далоні свае душу сваю, і забіў Філістынца, і [праз яго] ГОСПАД даў вялікую перамогу Ізраілю. Ты бачыў [гэта] і радаваўся. Дык чаму ты грашыш супраць крыві нявіннай, хочучы забіць Давіда без прычыны?»


які ваяваў за вас і жыцьцё сваё выстаўляў за вас на небясьпеку, каб выратаваць вас з рук Мадыянцаў,


Завулён ахвяраваў душу сваю на сьмерць, а Нэфталі — у гарыстых мясцовасьцях.


Калі хто з дому Ізраіля або з прыхадняў, якія жывуць сярод вас, будзе есьці кроў, Я скірую аблічча Маё супраць душы, якая есьць кроў, і вынішчу яе спаміж народу яе.


Толькі цела з душою ягонай, з крывёю яго, ня ешце.


І тады гэтыя тры прабіліся скрозь табар Філістынцаў, і зачэрпнулі са студні ў Бэтлееме, якая каля брамы, і прынесьлі, і далі Давіду. І не захацеў Давід піць яе, і выліў яе для ГОСПАДА.


І Абішай, брат Ёава, быў галоўны над трыма. Ён падняў дзіду сваю на тры сотні [ворагаў] і пабіў [іх], і меў імя ў тых трох.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы