Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




1 ЛЕТАПІСАЎ 10:1 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

1 І Філістынцы ваявалі з Ізраілем, і ўцяклі Ізраільцяне ад Філістынцаў, і падалі забітыя на гары Гільбоа.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

1 Філістымляне ваявалі зь Ізраілем, і пабеглі Ізраільцяне ад Філістымлянаў, і падалі пабітыя на гары Гелвуе.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

1 Філістынцы ж ваявалі супраць Ізраэля, і ваяры Ізраэля ўцякалі ад філістынцаў і падалі, параненыя, на гары Гэльбоэ;

Глядзіце раздзел Копія




1 ЛЕТАПІСАЎ 10:1
9 Крыжаваныя спасылкі  

Горы Гільбоа! Няхай [ня будзе] на вас ані расы, ані дажджу, ані палёў урадлівых, бо там апаганены шчыт волатаў, шчыт Саўла ня быў памазаны алеем.


І сказаў юнак, які расказваў яму [вестку]: «Я ўзыйшоў на гару Гільбоа, і вось, Саўл ляжаў прабіты дзідай сваёй, і вось, коньнікі і калясьніцы даганялі яго.


І пайшоў Давід, і ўзяў у гаспадароў Ябэшу Гілеадзкага косткі Саўла і косткі Ёнатана, сына ягонага, якія тыя здабылі патаемна з плошчы ў Бэт-Шане, дзе іх былі там павесіўшы Філістынцы, калі забілі Філістынцы Саўла ў Гільбоа.


І сталася назаўтра, што прыйшлі Філістынцы рабаваць забітых, і знайшлі Саўла і сыноў ягоных, забітых на гары Гільбоа.


У Ацэля [было] шэсьць сыноў, і вось імёны іхнія: Азрыкам, Бахеру, Ізмаэль, Шэарыя, Абадыя і Ханан. Гэта сыны Ацэля.


У тыя дні сабралі Філістынцы дружыны свае, каб ваяваць суп­раць Ізраіля. І Ахіш сказаў Давіду: «Ведай, што ты пойдзеш са мною ў табар, ты і людзі твае».


І Філістынцы сабраліся, і прыйшлі, і разлажыліся табарам у Шунэме. А Саўл сабраў усяго Ізраіля і разлажыўся табарам у Гільбоа.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы