Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




1 КАРЫНФЯНАЎ 9:10 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

10 Ці дзеля нас наогул гаворыць? Бо дзеля нас напісана, што той, хто арэ, павінен араць з надзеяй, і той, хто малоціць, [малаціць] з надзеяй атрымаць тое, на што спадзяецца.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

10 Альбо, можа, нам гаворыцца? Так, нам гэта напісана; бо, хто арэ, павінен араць з надзеяю, і хто малоціць, павінен малаціць з надзеяю атрымаць спадзяванае.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

10 Ці гэта не сказаў адносна нас? Так, дзеля нас напісана, што араты павінен з надзеяй араць і малацьбіт [малоціць] з надзеяй атрымаць, на што спадзяецца.

Глядзіце раздзел Копія




1 КАРЫНФЯНАЎ 9:10
9 Крыжаваныя спасылкі  

І будзеце гэта есьці на кожным месцы вы і дом ваш, бо гэта плата за службу вашую ў Намёце Спатканьня.


І калі б не былі скарочаныя тыя дні, не было б збаўленае ніводнае цела, але дзеля выбраных будуць скарочаныя тыя дні.


Бо ўсё, што было напісана, было напісана дзеля нашага навучаньня, каб праз цярплівасьць і суцяшэньне з Пісаньняў мы мелі надзею.


Бо мы — супрацоўнікі Божыя, а вы — Божая ніва, Божая пабудова.


Бо ўсё дзеля вас, каб багацьце ласкі праз шматлікія падзякі памнажалася на славу Божую.


Земляроб, які працуе, мусіць першы спажываць плады.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы