Калі ж пачуў, што той хворы, дык заставаўся два дні ў тым месцы, дзе знаходзіўся.
I назваў Абрагам імя месца гэтага: «ГОСПАД угледзіць». Дзеля гэтага і цяпер кажуць: «На гары ГОСПАД дасьць угледзець».
I [Язэп] адвярнуўся ад іх, і плакаў. I павярнуўся да іх, і размаўляў з імі, і ўзяў з іх Сымона, і зьвязаў яго перад вачыма іхнімі.
Дзеля гэтага чакае ГОСПАД, каб зьлітавацца над вамі, і дзеля гэтага Ён узьнімецца, каб зьлітавацца над вамі, бо ГОСПАД — Бог правасудзьдзя. Шчасьлівыя ўсе, якія на Яго спадзяюцца.
А Ісус любіў Марту, і сястру ейную, і Лазара.
Пасьля гэтага кажа вучням: «Пойдзем ізноў у Юдэю».