Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



ЭСТЭР 9:5

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І білі Юдэі ўсіх ворагаў сваіх ударамі мяча, забіваючы і зьнішчаючы, і рабілі паводле жаданьня свайго тым, што ненавідзелі іх.

Глядзіце раздзел Копія

11 Крыжаваныя спасылкі  

І ўвайшлі сыны іхнія, і ўспадкаемілі зямлю. І Ты скарыў перад імі жыхароў зямлі, Хананейцаў, і аддаў іх у рукі іхнія, і валадароў іхніх, і народы зямлі [гэтай], каб яны зрабілі з імі паводле ўпадабаньня свайго.

І пасланы былі лісты ганцамі ў-ва ўсе акругі валадарскія, каб вынішчыць, забіць і выгу­біць усіх Юдэяў, ад юнака аж да старога, дзяцей і жанчынаў, у адзін дзень, трынаццаты дзень дванаццатага месяца, значыцца месяца Адар, і маёмасьць іхнюю разрабаваць.

пра тое, што валадар дазваляе Юдэям у кожным горадзе сабрацца і стаць на абарону жыцьця свайго, каб зьніш­чыць, забіць і загубіць усіх ваяроў у народзе і ў акрузе, якія прыгнятаюць іх, дзяцей і жанчынаў, і маёмасьць іхнюю разрабаваць,

У Шушане сталіцы забілі Юдэі і вынішчылі пяцьсот чалавек.

Будуць глядзець вочы мае на ворагаў маіх, і пра злачынцаў, якія паўсталі супраць мяне, пачуюць вушы мае.

Дзеля гэтага аддай сыноў іхніх на голад і вылі [кроў] іхнюю ад вострыва мяча! Няхай жонкі іхнія стануць бязьдзетнымі ўдовамі, а мужы іхнія няхай будуць сьмерцю забітыя, юнакі іхнія няхай будуць пазасяканыя мячом на вайне.

Бо праведна перад Богам аднагарадзіць прыгнётам тым, якія вас прыгнятаюць,




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы