Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



ЭСТЭР 7:8

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І валадар вярнуўся з палацовага саду ў дом, [дзе] піў віно, а Аман быў упаўшы да ложку, на якім была Эстэр. І сказаў валадар: «Ці яшчэ згвалціш валадарку ў прысутнасьці маёй у доме?» Слова выйшла з вуснаў валадара, і закрылі аблічча Аману.

Глядзіце раздзел Копія

9 Крыжаваныя спасылкі  

Пасьля сканчэньня дзён гэтых валадар справіў гасьціну для ўсяго народу, які знахо­дзіўся ў Шушане сталіцы, ад вялікага аж да малога, сем дзён у садовым панадворку палацу валадара.

Белыя, зялёныя і блакітныя тканіны былі прымацаваныя шнурамі з вісону і пурпуру да кольцаў срэбных і слупоў мармуровых. Залатыя і срэбныя ложкі [стаялі] на падлозе з алябастру, пэрлаў і чорнага мармуру.

І вярнуўся Мардэхай да брамы валадарскай, а Аман пасьпяшаўся ў дом свой у смутку і закрыўшы галаву.

І павесілі Амана на дрэве, якое ён падрыхтаваў для Мардэхая. І гнеў валадара суцішыўся.

Зямля аддадзена ў рукі бязбожных, аблічча судзьдзяў яе Ён закрывае. Калі ня Ён гэта, дык хто?

Вось, ГОСПАД кіне цябе, кідаючы моцна, і хапаючы, схопіць цябе,

І будуць валадары выхавацелямі тваімі, а валадаркі іхнія — карміцелькамі тваімі. Абліччам да зямлі будуць пакланяцца табе і будуць лізаць пыл ног тваіх, і ты даведаешся, што Я — ГОСПАД, і ня будуць асаромлены тыя, якія спадзяюцца на Мяне».

Гэта кажа ГОСПАД: “Як пастух ратуе з пашчы ільва дзьве галёнкі або кавалак вуха, так будуць выратаваныя сыны Ізраіля, якія жывуць у Самарыі ў куце ложка і ў Дамаску на посьцілцы”.

І некаторыя пачалі пляваць на Яго, і засланяць аблічча Яго, і біць Яго, і гаварыць Яму: «Прароч!» І паслугачы білі Яго па шчоках.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы