Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



ЭСТЭР 3:9

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Калі валадару гэта [падаецца] добрым, няхай будзе напісана, каб яны былі выгублены; і я адважу дзесяць тысячаў талентаў срэбра на рукі тых, якія зробяць гэтую працу, каб занесьлі ў скарбніцу валадара».

Глядзіце раздзел Копія

7 Крыжаваныя спасылкі  

I паслухаў Абрагам Эфрона; і адважыў Абрагам Эфрону срэбра, пра якое ён казаў услых сыноў Хета, чатырыста сыкляў срэбра, якое ўжывалася ў купцоў.

І зьняў валадар сыгнэт свой з рукі сваёй, і даў яго Аману, сыну Гамэдата, Агагяніну, ворагу Юдэяў.

І сказаў Аман валадару Ахашвэрошу: «Ёсьць адзін народ, расьцярушаны і падзелены паміж народамі ў-ва ўсіх акругах валадарства твайго; і законы іхнія розьняцца ад [законаў] усіх народаў, і законаў валадара яны не выконваюць; і валадару не карысна пакінуць іх [без увагі].

І паведаміў яму Мардэхай пра ўсё, што адбылося з ім, і пра вызначаную [вагу] срэбра, якое абяцаў Аман адважыць у скарбніцу валадарскую за Юдэяў, каб выгубіць іх.

Бо прададзены мы, я і народ мой, на вынішчэньне, забіцьцё і загубу. Калі б мы былі прада­дзены як нявольнікі і нявольніцы, я маўчала б, хоць пры­гнятальнік не аднагародзіў бы шкоды валадару».

Дзеля гэтага ў той момант наблізіліся [да валадара] мужы Халдэйскія і абвінавацілі зласьліва Юдэяў.

Калі ж пачаў ён рахавацца, прывялі да яго аднаго, які вінен быў дзесяць тысячаў талентаў.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы